Авторизация

Забыли пароль?
Регистрация
220030, г. Минск
ул. Революционная, 5
+375 17 229 35 90
Время работы: 9-18
mail@mchs.gov.by

Поиск по сайту

Новости

07.12.2017

Супрацьпажарны “лікбез” для жыхароў Лагойшчыны

Супрацьпажарны “лікбез” для жыхароў Лагойшчыны

- Ало! Пажарная? Дапамажыце! Гарым! – поступае званок дыспетчару, і праз секунды ўжо чуваць гул сірэн пажарных аўтамабіляў.

Пажар – гэта заўсёды жудасна. І толькі выратавальнікі і тыя, хто бачыў сам, як распаўсюджваецца агонь пры пажары, ведаюць, які ён спрытны, як хутка знішчае ўсё, што было набыта гадамі…

Стытыстыка сведчыць: большасць пажараў узнікае менавіта з-за чалавечага фактара. Самая распаўсюджаная прычына вогненных здарэнняў – неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Менавіта з мэтай папярэджання пажараў у жылым сектары і гібелі людзей ад небяспечных фактараў пажараў кожны год Міністэрствам па надзвычайным сітуацыям праводзіцца акцыя “Не прапальвай сваё жыццё”.

На працягу акцыі лагойскія выратавальнікі разам з актывістамі клуба юных выратавальнікаў-пажарных праводзілі супрацьпажарны “лікбез” з насельніцтвам раёна. Акцыя пачалася з аўтобуснага маршрута па гораду Лагойску, потом работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях выступалі перад працоўнымі калектывамі, праводзілі цікавую віктарыну сярод навучэнцаў вучылішча алімпійскага рэзерву.

Апошні этап акцыі выратавальнікі правялі на гарадской плошчы, дзе яшчэ раз растлумачылі насельніцтву асноўныя правілы пажарнай бяспекі,  правілы паводзін пры надзвычайнай сітуацыі.

Такую знішчальную стыхію як пажар прасцей папярэдзіць, чым потым замагацца з яго наступствамі.
Перейти к полному списку » Версия для печати
Фото дня

Прямые и горячие линии в МЧС
Волонтёр МЧС
Центр безопасности МЧС
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Предложения в ТНПА
Укротители стихий. Архив программ
БДПО
Юный спасатель
БОО
Вместе