image description

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях дзякуе клапатлівым бацькам

12
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях дзякуе клапатлівым бацькам

"Дзеці не шукаюць небяспеку. Яны проста гуляюць". Такі слоган мае сумесная распрацоўка UNICEF у Беларусі і выратавальнікаў. На бігбордах таксама адзначана, што Міністэрства па надзвычайных сітуацыях дзякуе клапатлівым бацькам.

Праблема дзіцячага траўматызму, на жаль, па-ранейшаму актуальна. Ледзь не штодня мы чуем у сродках масавай інфармацыі пра выпадкі з дзецьмі: вокны, вада, розныя траўмы. Тэндэнцыя да зніжэння такіх надзвычайных сітуацый ёсць - асабліва гэта бачна па колькасці загінуўшых на пажарах дзяцей. Але, пакуль такія выпадкі здараюцца, гэта тэма заўседы будзе ў цэнтры ўвагі Міністэрства по надзвычайных сітуацыях.

Сумесна з шматгадовым партнерам ратаўнікоў - дзіцячым фондам ААН у Беларусі - вядзецца праца у рамках праэкту «Прафілактыка дзіцячага траўматызму». Адна з мэтаў UNICEF да 2020 года знізіць смяротнасць дзяцей ад знешніх прычын. Фінансавую дапамогу выдзеліў урад Расійскай Федэрацыі. Па праекту распрацоўваецца рэклама, сацыяльныя ролікі, інфармацыйныя матэрыялы для дзяцей, а таксама метадычныя матэрыялы для настаўнікаў.

Асаблівая роль у фарміраванні культуры бяспекі надаецца бацькам і другім дарослым, якія побач з малымі. Дзеці не спецыяльна трапляюць у надзвычайныя сітуацыі: часцей за ўсе гэта вынік гульні, калі не разумеецца небяспека. Асабліва ўзрост рызыкі - да 6-7 гадоў. Так з'явіліся бігборды "Дзеці не шукаюць небяспеку. Яны проста гуляюць". Іх мэта - звярнуць увагу дарослых на тое, што малыя ўспрымаюць свет па-іншаму і не бачаць небяспеку там, дзе для старэйшых яна відавочна. Памятая аб гэтым, дарослыя могуць навучыць дзяцей бяспечным паводзінам. І не менш важна - не пакідаць іх без нагляду.

Сюжэты бордаў выбіраліся, зыходзячы са статыстыкі па няшчасных выпадках з дзецьмі і актуальнасці тэм. Спецыялісты думалі пра тое, у якіх звычайных на першы погляд сітуацыях дзеці часцей за ўсё аказваюцца ў небяспецы. Першыя серыі малюнкаў ужо з'явіліся на вуліцах Мінска. Яны ня маюць абмежаванняў да выкарыстання і могуць ужывацца на тэлебачанні, у інтэрнэце, вулічнай рэкламе.

Ідэя, канцэпцыя і рэалізацыя гэтай сацыяльнай рэкламы ўжо найшлі водгук у соцсетках і сабрала сотні лайкаў і рэпостаў.

Будь готов

Другие новости


Назад
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть

Территориальные управления

Закрыть