Гісторыя адной надзвычайнай сітуацыі. Выбух у шпіталі на вуліцы Розы Люксембург
13 мая 2004 году галоўны корпус 4-й гарадской клінічнай бальніцы на сталічнай вуліцы Розы Люксембург патрос магутны выбух. З вокнаў пасыпалася шкло, а па калідоры пятага паверху пранеслася гарачая хваля полымя. Заняліся агнём дзверы палат і мэбля.
Са зводкі МНС:
« 2004.05.13 ў 9-12 ў цэнтр аператыўнага кіравання Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС паступіла паведамленне аб надзвычайнай сітуацыі ў будынку галоўнага корпуса 4-й клінічнай бальніцы г. Мінска (вул. Р. Люксембург, 110). На 5-ым паверсе пяціпавярховага галоўнага корпуса адбыўся разрыў газавага шланга і выбух кіслароднага балона. У выніку адбылося разбурэнне аконных і дзвярных блокаў у памяшканні лабаранцкай і калідоры, паўстала гарэнне. Пажар ліквідаваны падраздзяленнямі МНС у 09-27. У выніку здарэння атрымалі траўмы 6 чалавек, з іх лабарант бальніцы (апёкі верхніх дыхальных шляхоў, стан сярэдняй цяжкасці) і 5 пацыентаў шпіталя (колата-рэзаныя раны ад разьбітых шыбаў). Агнём пашкоджана маёмасць і мэбля лабарантскай. З будынка эвакуіраваны 315 чалавек хворых і медперсаналу».

Больш за ўсё дасталося тым, хто ў момант выбуху быў у калідоры пульманалогіі - пецярых пацыентаў параніла асколкамі шкла і тынкоўкі, а фельчар-лабарант атрымала апёкі цела і дыхальных шляхоў. Лекары ацанілі яе стан і даставілі ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр.
Праз некалькі хвілін пасля атрымання паведамлення на месца сталі прыбываць пажарныя і аварыйна-выратавальныя машыны - усяго было задзейнічана дзесяць адзінак тэхнікі. На працягу 15 хвілін пажар быў ліквідаваны.
А тым часам медперсанал корпуса ў спешным парадку эвакуіраваў пацыентаў. Тыя, хто мог перасоўвацца самастойна, накідвалі на сябе коўдры і выбягалі на вуліцу. Цяжкахворых перавозілі ў суседнія корпусы. За 20 хвілін з будынку вывелі каля трохсот чалавек. Ахвяр і яшчэ большай колькасці пацярпелых удалося пазбегнуць дзякуючы правільным, аператыўным дзеянням медперсаналу падчас эвакуацыі хворых.
Як высветлілі дазнавальнікі, у пульманалагічным аддзяленні ішоў рамонт у ванным пакоі. У той дзень рабочыя павінны былі мяняць ацяпляльныя прыборы. Але паколькі зваршчык знаходзіўся ў адпачынку, усе працы, у тым ліку агнявыя, без спецыяльных допускаў праводзілі сантэхнік і слесар. Яны ўсталявалі на паверсе два кіслародныя балоны і ўзяліся за справу.
- Абсталяванне мы не правяралі, так як працавалі на ім не першы дзень: усё было спраўна, - распавёў слесар. - Я нагрэў адну з гаек, каб зняць батарэю, вентылі ў газавай гарэлцы зачыніў адразу. Але толькі пачаў працаваць, у калідоры бухнула так, што я нават ключ выпусціў ад нечаканасці ...

Са зводкі МНС:
«Прычына выбуху - парушэнне правілаў тэхнікі бяспекі і пажарнай бяспекі пры правядзенні газазварачных работ работнікамі унітарнага прадпрыемства, якое ажыццяўляла рамонт сантэхнічных сістэм (адсутнасць допуску, правядзенне работ некваліфікаванымі рабочымі)».

Па матэрыялах часопіса “Служба спасения”
Читайте в разделе также:
Улица в огне: в 1991 году в Дзержинске загорелись 11 домов
Железнодорожная катастрофа в Борисове
Газонаполнительная станция, Минск, 1972 год
Манеж згарэў з-за запалкі. Пажар 1985 года ў спарткомлексе “Працоўныя рэзервы”
Нафтабаза загарэлася з-за ўдару маланкі
«У сапраўднае пекла на шэсць гадзін»
Гісторыя адной надзвычайнай сітуацыі: "Аварыя на слуцкім мясакамбінаце"
Будь готов
Другие новости
Назад
МЧС Беларуси