Cпецыялісты Рэспубліканскага цэнтра прапаганды МНС працягваюць заняткі з дзецьмі ў сталіцы
Сёння выратавальнікі выступілі ў гімназіі №10 і дзіцячым садку №551. 303 дзіцяці былі ахопленыя за адзін выезд.
У дзіцячым садку дзеці спачаткупаглядзелі мульцік, дзе героі гулялі ў небяспечныя гульні, а потым расказалі сваім гасцям пра тое, чаму так рабіць нельга. Малым нагадалі нумар службы выратавання, з дапамогай «спецыяльнага» тэлефона навучылі дашкольнікаў выклікаць выратавальнікаў. Таксама работнікі МНС патлумачылі як трэба паводзіць сябе на пажары, а ў канцы выступу малыя з радасцю адгукнуліся на прапанову адчуць сябе выратавальнікамі і на час пераапрануцца ў баявую вопратку. Ўсе дзеці атрымалі падарункі - кніжкі-размалёўкі на тэму бяспекі.
Асобны занятак работнікі МНС праводзілі з малымі школьнікамі – тлумачылі, як варта сябе паводзіць, каб не апынуцца ў небяспечнай сітуацыі. Выкарыстоўвалі знаёмыя вобразы герояў мультфільмаў – Машы і Мядзведзя, а таксама Смешарыкаў Малых навучылі правільным паводзінам на пажары, успомнілі разам нумары выратавальнікаў.
У школе для вучняў старэйшых класаў прайшоў паказ фільма «Недзіцячыя гульні», створанага ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях. Таксама прайшла невялічкая віктарына па пытаннях бязпекі, дзе за правільныя адказы кожны атрымоўваў прыз ад МНС. Не абыйшлося і без спаборніцтва – дзеці апраналі баявую вопратку выратавальнікаў на хуткасць, а пасля да гэтага падключыліся і педагогі. Завяршылася акцыя сумесным фотоа на памяць.
Будь готов
Другие новости
Назад