image description

Cпецыялісты Рэспубліканскага цэнтра прапаганды МНС правялі заняткі з дзецьмі ў Мінску

12
Cпецыялісты Рэспубліканскага цэнтра прапаганды МНС правялі заняткі з дзецьмі ў Мінску

Выратавальнікі выступілі ў школе №22 і дзіцячым садку №569. За адзін выезд былі ахоплены 213 дзіцей. У школе прайшоў паказ фільма «Недзіцячыя гульні», створанага ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях. Вучні старэйшых класаў прынялі фільм добра. І ахвотна адказвалі на пытанні выратавальнікаў.

З малымі работнікі МНС праводзілі асобны занятак, дзе тлумачылі, як варта сябе паводзіць, каб не апынуцца ў небяспечнай сітуацыі. Выкарыстоўвалі знаёмыя вобразы герояў мультфільмаў – Машы і Мядзведзя, а таксама Смешарыкаў. Школьнікі слухалі інспектара, затаіўшы дыханне.

У дзіцячым садку выратавальнікі прадставілі асобную праграму. Спачатку дзеці паглядзелі мульцік, дзе героі гулялі ў небяспечныя гульні, а потым расказалі сваім гасцям пра тое, чаму так рабіць нельга. Малым нагадалі нумар службы выратавання, правялі спаборніцтва - хто хутчэй складзе ў правільным парадку лічбы 101, і з дапамогай «спецыяльнага» тэлефона навучылі дашкольнікаў выклікаць выратавальнікаў. Таксама работнікі МНС патлумачылі як трэба паводзіць сябе на пажары, а ў канцы выступу малыя з радасцю адгукнуліся на прапанову адчуць сябе выратавальнікамі і на час пераапрануцца ў баявую вопратку. Ўсе дзеці атрымалі падарункі - кніжкі-размалёўкі на тэму бяспекі.

Будь готов

Другие новости


Назад
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть

Территориальные управления

Закрыть