image description

#МНC20. Арцём Дзегалевіч

1121
#МНC20. Арцём Дзегалевіч

У праекце #МНС20, які стартаваў за год да юбілейнай даты МНС, мы кожны дзень апавядаем пра людзей, якія служаць на розных пасадах, але кожны з іх уносіць свой уклад у агульную справу – абарону нашай краіны і грамадзян ад надзвычайных сітуацый.

Што значыць тушыць пажары і выратоўваць людзей, Арцём Дзегалевіч ведае не па наслышцы, бо пачынаў сваю працоўную біяграфію са старшага пажарнага.

 Шэсць гадоў назад жыхар вёсцы Казлоўка зрабіў свае першыя крокі ў самастойнае дарослае жыццё, калі ўладкаваўся на працу ў Сенненскі РАНС.

 Літаральна са школьнай скам'і хлопец трапіў у аддзел. З першых дзён уліўся ў калектыў. Ужо тады вопытныя пажарныя адзначалі, што будзе толк з хлопца. Неадольнае жаданне вучыцца ў сваіх калег штурхалі яго наперад. А тыя, у сваю чаргу, з паразуменнем адносіліся да маладога, дапамагалі прайсці працоўную адаптацыю: кпінаў і насмешак у яго адрас ніколі сабе не дазвалялі. Нават самае элементарнае пытанне у час першага вызаву, як паводзіць сябе на пажары, успрынялі сур'ёзна і далі дакладныя парады, успамінае Арцём.

 Хлопец ведаў, што будзе складана, аднак ад выбранага шляху не адмовіўся ні праз некалькі адпрацаваных дзён, ні калі на асабістым вопыце адчуў з якіх састаўляючых складаецца праца пажарнага. Не спалохала яго і тое, што падчас выратавання людзей можна і самому аказацца ў бяспечнай сітуацыі, дзе трэба ахвяраваць сабой. Так было, калі разам з Ігарам Шорам, камандзірам ПАВЧ, яны выратоўвалі жыхара райцэнтра. Мужчына быў заблакіраваны ў кватэры на другім паверсе, дзе адбылося ўзгаранне. Арцём разам са сваім напарнікам, ахвяруючы сабой, праніклі з балкона ў жыллё і выслабанілі пацярпелага.

 Арцём працаваў і завочна атрымліваў адукацыю ў Гомельскім філіяле ўніверсітэта грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь.

 Зараз малады чалавек займае пасаду інспектара інспекцыі дзяржаўнага пажарнага нагляду Сенненскага РАНС. Праца больш спакойная, накіравана на інфармаванне і папярэджанне насельніцтва аб мерах пажарнай бяспекі.

 Азіраючыся на пройдзены шлях, Арцём упэўнены: «Няма нічога недасягальнага, калі ёсць жаданне. І гэта не проста словы, для мяне гэта штуршок да дзеяння».

 У майго суразмоўцы некалькі разоў была магчымасць змяніць від дзейнасці, але ён захаваў вернасць выбранай прафесіі, як, дарэчы, не здрадзіў і малой радзіме. Невялікі заробак, відавочная бесперспектыўнасць заставацца ў раёне – несуцяшальны прагноз, які часта даводзіцца чуць маладому чалавеку ад сваіх сяброў. І, як выхад з сітуацыі, звычайна тыя прапануюць паспрабаваць сябе на працы ў Расійскай Федэрацыі, альбо дзесьці ў будаўнічай арганізацыі нашай краіны. 

 - Нікога не здзіўлю, калі скажу, што добра там, дзе нас няма, - сцвярджае Арцём. – Ехаць навобмацак за «вялікімі» грашыма на працу ў сталіцу, не кажучы ўжо пра бліжняе замежжа, - лічу бяссэнсоўна. Незаўсёды прынятае рашэнне можа быць эканамічна эфектыўным, больш таго, карысным для здароўя.

 Вельмі добра, калі чалавек разумее свае матывы і яго дзеянні накіраваны на дасягненне пастаўленай мэты.

 У сваіх планах на жыццё Арцём не забягае наперад. У яго ўсё роўна: будзе надалей рэалізоўваць сябе на Сенненшчыне, будаваць сям'ю. Пакуль хлопец жыве з бацькамі, але даўно задумваецца як набыць кватэру.

 Праца накладвае адбітак на чалавека, мяняючы яго свядомасць, каштоўнасныя арыенціры. Афіцэры ўсвядомлена служаць той прафесіі і той справе, якой вырашылі прысвяціць сваё жыццё. Яны ідуць да гэтага доўгі час і, як правіла, не адмаўляюцца ад свайго выбару. Таму асноўныя якасці ваенных – вернасць, патрабавальнасць да сябе і цвёрдасць у прынятых рашэннях.

 Будзем спадзявацца, што Арцём не з тых, хто кідае словы на вецер і калі чалавек прыняў рашэнне заставацца на малой радзіме і прысвяціць сябе служэнню людзям, так яно і будзе.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


Назад
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть

Территориальные управления

Закрыть