#МНC20. Віктар Сокал

У праекце #МНС20, які стартаваў за год да юбілейнай даты МНС, мы кожны дзень апавядаем пра людзей, якія служаць на розных пасадах, але кожны з іх уносіць свой уклад у агульную справу – абарону нашай краіны і грамадзян ад надзвычайных сітуацый.
Стаць пажарным Віктар Уладзіміравіч вырашыў пасля тэрміновай службы ў арміі, і ў верасні будзе вось ужо 20 год, як ён прыйшоў на службу. Пачынаў пажарным асобнага паста ваенізіраванай пажарнай службы вёскі Дубровы, больш за адзінаццаць гадоў быў камандзірам аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 11 Глускага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, з 2011-га — камандзір аддзялення ПАСЧ № 1.
Камандзір аддзялення — гэта не той, хто камандуе, куды і каму з падначаленых бегчы і што рабіць пад час пажару. Камандзір аддзялення — гэта той, хто дзейнасць кожнага свайго работніка умее арганізаваць правільна, з улікам усіх абставін, бо адказвае таксама за жыцці людзей, і сам побач з іншымі змагаецца з агнём ці стыхійным бедствам.
Вернасць Віктара Сокала аднойчы выбранай прафесіі, яго бездакорная служба, дысцыпліна і адказнасць за сваю справу неаднаразова былі адзначаны на розных узроўнях. Так, у паслужным спісе Віктара Уладзіміравіча — грамата і Ганаровая грамата Магілёўскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Два гады назад ён быў узнагароджаны граматай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, нагрудным знакам “Выдатнік”, а яшчэ атрымаў званне старшага прапаршчыка — вышэйшае, чым тое, што адпавядае займаемай ім пасадзе. Гэта таксама заахвочванне. І літаральна нядаўна, у маі прошлага года, за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў Віктар Сокал быў удастоены медаля “За бездакорную службу” ІІІ ступені, уручыў яго глускаму ратаўніку міністр Уладзімір Вашчанка. Назва медаля гаворыць сама за сябе, і тое, што ён уручаны ВіктаруСокалу, — цалкам справядліва. Яго служба, яго адносіны да працы сапраўды бездакорныя: за 20 год не было ні парушэнняў, ні спагнанняў, ні нараканняў”.
Будь готов
Другие новости
Назад