Выратавальнікі Магілёўшчыны падвялі вынікі працы за год
У Магілёўскім абласным упраўленні МНС падвялі вынікі працы за 2018 год.
23 студзеня ў актавай зале Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС адбылася абласная калегія з удзелам намесніка міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Ігара Болатава.
У рамках мерапрыемства падведзены вынікі службовай дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях вобласці за 2018 год і пастаўлены задачы на 2019. Падчас калегіі былі разгледжаны вынікі нагляднай і пажарна-прафілактычнай дзейнасці, якасць правядзення кадравай палітыкі, індывідуальна-выхаваўчай і прафарыентацыйнай работы.
У рамках калегіі ва ўрачыстай абстаноўцы лепшым работнікам былі ўручаны ўзнагароды.
Будь готов
Другие новости
Назад
МЧС Беларуси