Пра бяспеку грамадзянам залатога ўзросту
Выратавальнікі Віцебскага раёна ў рамках другога этапу акцыі «Бяспека - у кожны дом!» правялі прафілактычнае мерапрыемства ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі для грамадзян сталага ўзросту і інвалідаў у аграгарадку Вымна.
З пажылымі правялі прафілактычную гутарку па асновах бяспекі жыццядзейнасці, прадэманстравалі фільм «Паводзіны пры пажары», агучылі алгарытм дзеяння ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі.
Больш падрабязна і наглядна выратавальнікі спыніліся на «сэрцы дома» - пячы, якая з'яўляецца адным з найважнейшых атрыбутаў жылога дома і адначасова найбольш пажаранебяспечным. У размове з аўдыторыяй былі пазначаны асноўныя патрабаванні мантажа і эксплуатацыі дадзенага прыбора ацяплення.
Таксама ратавальнікі з грамадзянамі «залатога» ўзросту правялі віктарыну «Дзе логіка?». А самыя актыўныя за правільныя адказы атрымалі памятныя падарункі. У завяршэнні мерапрыемства выратавальнікі адказалі на ўсе пытанні, пажадалі ўсім здароўя і адсутнасці небяспечных сітуацый у жыцці.
Будь готов
Другие новости
Назад
МЧС Беларуси