image description

МЧС Республики Беларусь

#МНС20 Юрый Андросенка

848

У год юбілейнай даты МНС у праекце #МНС20 мы кожны дзень апавядаем пра людзей, якія служаць на розных пасадах, але кожны з іх уносіць свой уклад у агульную справу - абарону нашай краіны і грамадзян ад надзвычайных сітуацый і павышэнне ўзроўню бяспекі ў грамадстве.

Некалі разам з сям’ёй маленькі Юра Андросенка апынуўся ў Жабінцы: яго бацька вырашыў пакінуць родны Капейск, што ў Расіі, бо падчас службы лёс злучыў яго з нашай зямлячкай, ураджэнкай Мацеевічаў. 

Цікава, што і бацька, і мама Юрыя з блізнятаў. Раслі ў шматдзетных сем’ях, дзе гадавалася чацвёра і шасцёра дзяцей. Пасля самі выхавалі трох сыноў, сярод якіх герой нашага аповеду быў самым старэйшым. Галоўны памочнік бацькоў цягнуўся да дакладных навук, любіў займацца спортам і ўдзельнічаць у спаборніцтвах. Яшчэ ў юнацтве цвёрда вырашыў, што хоча стаць ваенным, каб быць карысным людзям і дапамагаць у няпростых сітуацыях. Юрый упэўнена крочыў да мары, таму пасля службы ў войсках сувязі вярнуўся ў Жабінку і ўладкаваўся тут на службу ў органы ўнутраных спраў камандзірам аддзялення асобнага паста ваенізаванай пажарнай службы ў в. Сцяпанкі Жабінкаўскага раёна.

– Гэта было ў сакавіку 1996 года, – расказвае Юрый. – Цёпла сустрэў тагачасны начальнік Васіль Арабейка, многаму навучыў начальнік каравула Віктар Жухевіч. Бацькі падтрымалі мяне, таму што паважалі выбар сына, хаця разумелі, што праца небяспечная, складаная і адказная. Але ж мне падабалася, да таго ж мелася прадастаўлялася магчымасць займацца спортам і ў складзе каманды разам з калегамі прымаць удзел у спаборніцтвах. Як і многія маладыя людзі, быў тады апантаны і эмацыянальны, праца выратавальніка нават здавалася рамантычнай, а ў крыві бушаваў адрэналін! Ужо з цягам часу стаў больш задумвацца пра тое, што прадстаўнікі маёй прафесіі ў першую чаргу павінны не баяцца рызыкаваць сваім жыццём дзеля іншых. Таму і лічу, что самае галоунае у нашай прафесіі - гэта выратаванне людзей, якім патрэбна дапамога. І дзейнічаць трэба хутка, прафесійна і зладжана.

Памятаю, дзесці ў 2005 годзе здарыўся пажар в двухпавярховам жылым доме каля электрападстанцыі “Брэст-1” каля вёскі Сакі Жабінкаўскага раёна. Агонь шугаў у кватэры на першым паверсе, але прыйшлося ратаваць ўсіх жыхароў дома па ўсіх эвакуацыйных напрамках. Рука аб руку з напарнікам Вячаславам Галавейка хутка выводзілі людзей на свежае паветра.

Ратавалі не раз, аднак ёсць здарэнні, якія запамінаюцца на ўсё жыццё. Напрыклад, у сакавіку 2011 года адбылася аварыя на чыгуначным пераездзе паблизу пасёлка Цукровы завод: поезд сталкнуўся з легкавый аўтамабілем, у якім заціснула мужчыну. Пры дапамозе аварыйна-выратавальнага інструмента, а дакладней, бензарэза, выратавалі чалавека і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі.

За 23 гады Юрый Мікалаевіч прайшоў прыступкі ад пажарнага, камандзіра аддзялення да начальніка ПАВП № 12 у Сцяпанках, дзе працуе зараз. За пост, на якім прапрацаваў амаль увесь час службы, “дбаю” усей душою.

На сваім прафесійным шляху Юрый паспеў сустрэцца з самымі сур’ёзнымі надзвычайнымі сітуацыямі, удзельнічаў у ліквідацыі больш за сто пажараў і іных НС, рызыкуючы ўласным жыццём, выратаваў двух чалавек. За значны ўклад у дзейнасць па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, дасягненне высокіх вынікаў у службе, узорнае выкананне службовых абавязкаў узнагароджаны нагруднымі знакамі МНС Рэспублікі Беларусь “Выдатнік”, “10 год ОПНС”, “15 год ОПНС”, а таксама граматай установы “Брэсцкае абласное упраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь”.

Зараз  жыццё выратавальніка у сям’і падобна на кветкавы сад – клопатам і прыгажосцю атуляюць жонка і тры дачушкі. Дома чакаюць жонка Вольга і тры дачуркі з прыгожымі імёнамі Аляўціна, Анастасія і Аляксандра. Бацькі заўважаюць, што дзяўчынкі маюць зусім розныя характары, валодаюць рознымі талентамі і захапляюцца рознымі рэчамі.

– Удзячныя бацькам за тое, што ў выніку мы апынуліся менавіта ў Жабінцы, – гаворыць Юрый. – Разам любім пакатацца на веласіпедах і роліках, паплаваць у басейне. А як дружна і весела мы адзначаем святы! З дзяцінства памятаю, што згодна з традыцыяй, якая перадалася ад бацькі, і дарослыя, і малыя збіраліся за сталом і ляпілі пельмені. Яна нагадвала пра тое, што кожная сям’я павінна стаць адным цэлым, тады ў ёй абавязкова ўсё будзе атрымлівацца.

 

 

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


Назад
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть

Территориальные управления

Закрыть