У Камянецкім раёне "Фальксваген" сутыкнуўся з грузавіком: ратавальнікі дэблакавалі кіроўцу
15 мая 2019 года ў 17-53 у Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС паступіла паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні на аўтадарозе "Брэст-Камянец".
У выніку сутыкнення з грузавым аўтамабілем МАЗ у легкавым «Фальксваген-Гольф», які атрымаў механічныя пашкоджанні, быў заблакаваны чалавек. Патрабавалася дапамога ратавальнікаў.
Прыбыўшы да месца выкліку, пры дапамозе спецыяльнага інструмента работнікі МНС дэблакавалі кіроўцу, які з траўмамі быў шпіталізаваны ў раённую бальніцу.
Будь готов
Другие новости
Назад
МЧС Беларуси