Указам Прэзідэнта ўзнагароджаны работнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях
За шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у забеспячэнне абараназдольнасці краіны і ўмацаванне грамадскага парадку, развіццё сельскай і дарожнай гаспадаркі, чыгуначнага і нафтаправоднага транспарту, заслугі ў галіне адукацыі, навукі, культуры, мастацтва і спорту Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узнагароджаны шэраг асоб, сярод якіх - работнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях:
ордэнам «За службу Радзіме» ІІІ ступені:
Мяцельскі Андрэй Іванавіч – першы намеснік начальніка дзяржаўнай пажарнай аварыйна-выратавальнай установы «Рэспубліканскі атрад спецыяльнага прызначэння» Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, палкоўнік ўнутранай службы;
медалём «За працоўныя заслугі»:
Чырва Уладзімір Уладзіміравіч – начальнік вытворча-тэхнічнага цэнтра ўстановы «Магілёўскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь».
Будь готов
Другие новости
Назад