image description

МЧС Республики Беларусь

Пажарны аварыйна-выратавальны пост №17 г. Косава

897

Сёння мы паведаем пра пажарны аварыйна-выратавальны пост №17 горада Косава Івацэвіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

На пажарным аварыйна-выратавальным пасту №17 Івацэвіцкага РАНС працоўныя будні працякаюць ва ўзмоцненым рэжыме нават у тых выпадках, калі няма трывожных выклікаў. Тут ведаюць цану часу, а таму эфектыўна выкарыстоўваюць кожную хвіліну. Нясуць службу 11 чалавек – начальнік ПАВП Аляксей Сінянок, камандзіры аддзялення Уладзімір Круглееўскі, Аляксандр Доўжык, Міхаіл Кавальчук, пажарныя Сяргей Швед, Уладзімір Мяцечка, Вадзім Прусак, вадзіцелі пажарнага аварыйна-выратавальнага аўтамабіля Мікалай Кабылінскі, Анатоль Шчурко, Сяргей Бялевіч і Павел Куцко.

Калектыў невялікі і згуртаваны, дзе, як гаворыцца, і радасць, і бяда адна на ўсіх. Ды і як можа быць па-іншаму, калі супрацоўнікі РАНС праводзяць 24 гадзіны ў суткі побач. Рэжым работы на пасту – тры чалавекі ў змену, суткі праз двое.

– Праводзячы столькі часу разам на працоўным месцы, сталі як сям'я, ведаем, чым дыхае кожны з нас. Як і ў любой дзейнасці, у нас узнікаюць некаторыя пытанні, але стараемся вырашаць іх мірна, знаходзіць кампрамісы, а наогул, зла адзін на аднаго не трымаем, – распавёў начальнік ПАВП №17 Аляксей Сінянок.

Працоўны час, згодна з раскладам, прысвечаны вучэбным заняткам, у ходзе якіх паглыблена вывучаецца тэорыя, адпрацоўваюцца практычныя навыкі. Гэта дазваляе на практыцы дзейнічаць хутка і да аўтаматызму зладжана. Выратавальнікі займаюцца таксама доглядам баявой амуніцыі, рыштункам і спецтэхнікай, гаспадарчымі работамі. Вось толькі не заўсёды распарадак дня бывае ідэальным: у любую секунду можа загучаць трывога, і гатоўнасць дзяжурных павінна быць «на ўсе сто».

– Ад паступлення сігналу да выезду каманды – максімум 2 хвіліны, нарматыў надзявання «байцоўкі» – 12 секунд. Пад'язджаючы да месца здарэння, мы ацэньваем сітуацыю, перадаем інфармацыю на цэнтр аператыўнага кіравання, – расказаў Аляксей Сінянок. – Адразу ж спрабуем вызначыць, ці ёсць людзі ў палаючым будынку. Бывала, што прыязджаючы на месца здарэння, разумелі, што існуе пагроза распаўсюджвання агню на суседнія дамы, часам шыфер «страляе» і загараюцца дамы, якія знаходзяцца за 100 метраў ад эпіцэнтра пажару.

Выпадкаў, пра якія можна расказаць, хопіць у косаўскіх выратавальнікаў на цэлую кнігу. Але дзякуючы іх прафесіяналізму, большасць з іх усё-такі заканчваюцца адносна шчасліва.

– Быў такі выпадак: у канцы 2018 года паступіў сігнал аб пажары ў адным з жылых дамоў у Косава. Калі прыехалі да месца пажару, відавочцы паведамілі, што ў доме, хутчэй за ўсё, знаходзяцца людзі. Аднаго чалавека знайшлі практычна адразу ж, ён ляжаў у калідоры, другога знайшлі на кухні. Як толькі вынеслі на свежае паветра, яны адразу ж прыйшлі ў сябе, – расказаў Аляксандр Доўжык.

І гісторыя гэтая не адзінкавая, на рахунку косаўскіх выратавальнікаў многія дзясяткі выратаваных жыццяў.

– З якімі думкамі ідзяце ў палаючы дом, што адчуваеце? – цікаўлюся.

– Нейкіх глыбокіх філасофскіх думак няма. Думаем рацыянальна, першыя думкі аб тым, ці могуць знаходзіцца ў будынку людзі, а таксама, ці маюцца там газавыя балоны. Усе нашы дзеянні адпрацаваны да аўтаматызму, пры гэтым важна ніколі не губляць канцэнтрацыі. Прыязджаючы на месца пажару, быццам бы адключаемся ад эмоцый. У барацьбу з агнём уступаем ужо без страху, – адзначыў Аляксей Сінянок.

– Ці дзякуюць людзі за вашу працу? – пытаюся.

– У тых выпадках, калі нас выклікаюць, людзі часцей за ўсё знаходзяцца ў стрэсавай сітуацыі, тут ужо не да падзяк. Але мы ні ў якім выпадку не крыўдзімся, ўсё разумеем, ды і не за падзякі працуем, а проста добрасумленна выконваем свае прафесійныя абавязкі, – адказваюць выратавальнікі.

Дае станоўчы эфект прафілактычная і наглядная работа. Накіравалі максімум сваіх намаганняў на папярэджанне пажараў – і людзі сталі значна асцярожней абыходзіцца з агнём.

– Да нас на пост часта прыходзяць на экскурсію дзеці з дзіцячага садка і школы, да пандэміі каранавіруса выратавальнікі рэгулярна выступалі на бацькоўскіх сходах у школе, праводзілі прафілактычныя гутаркі ў працоўных калектывах і па месцы жыхарства грамадзян. – расказаў Аляксей Сінянок.

Толькі тушэннем пажараў спіс спраў выратавальнікаў не абмяжоўваецца. Выезды бываюць розныя. Выконваюць работы па адпампоўцы вады, выязджаюць на дарожна-транспартныя здарэнні разам з ДАІ, аказваюць дапамогу на вадзе. А яшчэ тушаць гарэнне сухой расліннасці, а ў выпадку неабходнасці здымаюць гнёзды шэршняў.

Акрамя таго, выязджаюць на пошукі зніклых людзей. Так, у пачатку ліпеня косаўскія выратавальнікі Сяргей Швед і Аляксей Сінянок удзельнічалі ў пошуках глуханямой бабулі, якая сышла ў лес у раёне вёскі Спорава Бярозаўскага раёна і не вярнулася. Пошукі доўжыліся два дні, бабулю знайшлі валанцёры.

Адна з дэталяў, якая можа добра апісаць пажарны аварыйна-выратавальны пост №17, гэта архіўныя даваенныя фота пажарнай часткі ў старым Косава. Тут ведаюць і шануюць гісторыю сваёй прафесіі, рады працаваць у сучасных умовах і нацэлены на поспех у будучыні.

– З кожным годам назіраецца ўдасканаленне тэхнічнага забеспячэння нашай службы. Цяпер мы едзем на пажар, і ў нас у цыстэрне 8 тон вады, з такім грузам «за плячыма» адчуваеш сябе ўпэўнена. Раней жа былі старэнькія ЗІЛы, умяшчальнасць якіх усяго 2 тоны. Служба, напрыклад, 10 гадоў таму не ідзе ні ў якое параўнанне з сённяшнім днём. У нас ёсць усё для паспяховай працы, – упэўнены Аляксандр Доўжык.

Адказныя і рашучыя, смелыя, з цвёрдым характарам – бо іншых людзей у гэтай прафесіі і быць не можа. Барцы з агнём штодня ратуюць жыцці, маёмасць, прыходзяць на дапамогу ў надзвычайных сітуацыях, падчас стыхійных бедстваў. Яны не любяць расказваць пра свае подзвігі, называючы іх звычайнай справай, у рэшце рэшт, службовым абавязкам.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


Назад
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть

Территориальные управления

Закрыть