image description

Другая змена пажарнай аварыйна-выратавальнай часткi №1 г.Лунінца

956

У рамках праекта #МНСДапамогапобач мы працягваем знаёміць вас з тымі, хто абараняе нашу краіну і грамадзян ад надзвычайных сітуацый і павышае ўзровень бяспекі ў грамадстве. Сёння мы раскажам пра другую змену пажарнай аварыйна-выратавальнай часткi №1 г.Лунінца.

Каравул – асабовы склад падраздзялення пажарнай аховы, які ажыццяўляе службу на працягу баявога дзяжурства з выкарыстаннем спецыяльнай тэхнікі. Штодзень ён бярэ на сябе адказнасць за бяспеку жыхароў раёна і аб’екты.

Раніца выратавальнікаў пачынаецца з простых бытавых спраў, але гэта ўдома. Як толькі каманда ступае на парог аварыйна-выратавальнай часці, кожны пераходзіць у рэжым павышанай гатоўнасці.     

Заўсёды на варце бяспекі – другая змена пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 Лунінецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Байцы, як на падбор, прафесіяналы сваёй справы. Сярод іх –  выконваючы абавязкі начальніка каравула прапаршчык унутранай службы Арцём Верас, камандзір аддзялення старшына ўнутранай службы Раман Дземідовіч, старшы пажарны сяржант унутранай службы Андрэй Макаед, пажарны прапаршчык унутранай службы Руслан Канапацкі, вадзіцелі: старшы сяржант унутранай службы Яўген Сайко, старшына ўнутранай службы Андрэй Гардзіевіч і старшына ўнутранай службы Дзмітрый Антановіч.

Гутарка з агняборцамі адбылася ў вучэбным класе ПАВЧ №1. Тут праходзілі заняткі – вывучалі снаражэнне для работ на высотах. Так звычайна працягваецца дзень пасля ранішняга разводу. Дзяжурная змена, якая паяўляецца ў часці мінімум за 10 хвілін да пастраення, мае свой адпрацаваны графік. Усё дакладна і без парушэнняў інструкцыі, як у арміі. Тэорыя заўсёды замацоўваецца практыкай. Для гэтага двор РАНС абсталяваны неабходнымі трэнажорамі і пляцоўкамі. Звычайна трэніроўкі працягваюцца з 16.00 да 17.00. Далей – рэзервовы час начальніка дзяжурнай змены. Гэта момант, калі разбіраюцца здарэнні, праходзяць дадатковыя заняткі, апытанні.

Па словах выконваючага абавязкі начальніка каравула Арцёма Вераса, ніводная хвіліна дзённага распарадку не губляецца. Акрамя вучобы, ёсць час на ўборку тэрыторыі. Належны знешні і ўнутраны выгляд працоўнага месца – важнае патрабаванне ўстава. Законная гадзіна адведзена на абед. Без адапачынку ніяк не абысціся – ніколі не ведаеш, колькі часу правядзеш на чарговым выкліку. Таму і сон у начны перыяд прадугледжаны. Напрыклад, у начальніка каравула ён складае не больш за 4 гадзіны, у астатніх – па-рознаму. Так ці інакш, магчымасць аднавіць сілы ёсць у кожнага.

Выратавальнікі РАНС бачылі многае, на іх рахунку – шмат выездаў. Кожны з іх асаблівы па-свойму, і з кожным выездам разам з людзьмі перажываеш іх трагедыі. Больш за ўсё хвалюе адно – жыццё чалавека. Дзеля яго выратавання кожны гатовы рызыкаваць уласным. Так было і падчас аднаго з выклікаў.

–                   Паступіла паведамленне аб задымленні ў лунінецкім інтэрнаце, –расказаў камандзір аддзялення Раман Дземідовіч. – Туды адправіліся дзве аўтацыстэрны і машына з лесвіцай. Я, будучы яшчэ пажарным у трэцяй змене, разам з камандзірам аддзялення падняўся на этаж і трапіў ў памяшканне праз акно. Нашыя калегі скарысталіся дзверамі, якія, дарэчы, давялося адчыняць з дапамогай спецыяльных прылад. Пакой быў напоўнены дымам. Але і хвіліны не спатрэбілася, каб знайсці на падлозе пацярпелага. Хуткая транспарціроўка чалавека на свежае паветра дапамагла пазбегнуць жудасных наступстваў...

Яшчэ пра адзін выпадак расказвае вадзіцель Яўген Сайко.

–                   Было гэта ў маі 2017 года, - узгадвае баец. – Паведамленне аб узгаранні ў Лунінцы жылога дома, гаража і аўтамабіля, які ў ім знаходзіўся, паступіла ноччу. Калі мы прыбылі на месца здарэння, гарэў двухпавярховы дом, гаспадарчая пабудова і гараж з аўтамабілем. Усё было поўнасцю ахоплена агнём. Памятаю, як гарэў дах хаты, які быў з андуліну. Палыхаў. У гэтай барацьбе важна было не даць распаўсюдзіцца агню на іншыя пабудовы. Змагаліся да самай раніцы, разбіралі, пралівалі. У ліквідацыі пажару было задзейнічана 4 машыны. Зрабілі ўсё магчымае. Самае галоўнае, што падчас пажару абышлося без ахвяр.

Пытаць, на што траціцца энергія выратавальнікаў, не мае сэнсу – і без таго зразумела. Безумоўна, здарэнні не турбуюць жыхароў раёна дзень і ноч, але да кожнага выезда ўсе павінны быць падрыхтаваныя фізічна і маральна. Апошняя складаючая вызначаецца спецыяльнай загартоўкай. Мала хто з прадстаўнікоў іншых прафесій бачыў тое, што яны. Адказваючы на пытанне аб страхах, каманда доўга шукае адказ.

А потым байцы прыходзяць да высновы, што да ўсяго прывыкаеш. Вучышся хутка забываць дрэннае, адыходзіць ад думак аб тым, што здараецца на пажарах. Яшчэ ў адным суразмоўцы прыйшлі да агульнай згоды – гібель баявых таварышаў пераносіцца вельмі цяжка…

Вадзіцелі Андрэй Гардзіевіч і Дзмітрый Антановіч – вопытныя байцы ў сваёй справе, прывыклі працаваць аператыўна і зладжана. А як інакш?! Ад іх многае залежыць, у тым ліку і хуткасць прыбыцця на месца здарэння.

Даволі камфортна адчувае сябе ў новай прафесіі пажарны Руслан Канапацкі – толькі прыйшоў у МНС. Ён з першых дзён адчуў падтрымку калег.

–                   Адразу стаў членам адной дружнай сям’і, інакш нас не назавеш, – дзеліцца баец. – Хлопцы дапамагаюць і справай, і словам.  Служба падабаецца. Закаляе разуменне таго, што ты робіш важную справу. Упэўнены, што ў мяне ўсё атрымаецца. Галоўнае, што ёсць жаданне… жаданне дапамагаць тым, хто сутыкнуўся з бядой.

У змене лічаць, што вельмі важна навучыць маладых, перадаць вопыт. Таму і падтрымліваць адзін аднаго, дапамагаюць. І гэта тычыцца не толькі работы.

На пытанне “А ці памянялі б вы што-небудзь у сваім жыцці?” выратавальнікі ў адзін голас адказваюць, што не. Для многіх з іх прафесія стала сэнсам жыцця, дапамога людзям – прызваннем.

І яшчэ адзін момант. Тыя, хто паспеў абзавесціся сем’ямі, ніколі не размаўляюць пра работу дома, а, прыходзячы на змену, рэдка абмяркоўваюць дамашнія справы. Каравул – гэта людзі, чые прафесійныя абавязкі ніколі не пераклікаюцца з унутранымі перавагамі. Ды і якія могуць быць асабістыя інтарэсы, калі галоўная задача – захаваць жыцці людзей?..

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


Назад
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть

Территориальные управления

Закрыть