Андрэй Юржыц наведаў з рабочым візітам Бярэзінскі раён
З рабочым візітам Бярэзінскі раён наведаў намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Андрэй Юржыц.
На базе ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Беразіно” адбылася сустрэча са старшакласнікамі. Ёй папярэднічаў расповед дырэктара школы пра ўстанову адукацыі і тых выпускнікоў, што сталі гонарам школы. Віталі ганаровых гасцей і юныя ратавальнікі з клуба “Сірэна”. Дзеці расказалі, як яны дапамагаюць дарослым выратавальнікам эфектыўна вучыць людзей мерам асабістай бяспекі. Андрэю Юржыцу было прапанавана і самому намаляваць у крагах прычыну пажару, адказаць на пытанні віктарыны, выбраць правільныя карткі ў гульні “Што рабіць, калі…”. Далей у рамках рэспубліканскага праекту “ШАГ” педагогі распавялі пра сістэму ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусі, звязаўшы тэматыку праекта са службай выратавання Беларусі. Дзеці паглядзелі іміджавы відэаролік “Пражыць адно жыццё – выратаваць тысячы” і профарыентацыйны фільм пра Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь. Далей старшакласнікі змаглі задаць пытанні, якія іх цікавілі. Яны датычыліся асаблівасцей паступлення ва ўніверсітэт, а таксама дзяцей цікавіла, як прайшоў для Андрэя Юржыца першы дзень вучобы ва ўніверсітэце.
На сустрэчы з асабістым саставам Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях разглядалася пытанне ўдасканалення баявой падрыхтоўкі работнікаў аддзела, гаварылі пра новыя меры, якія змогуць дапамагчы прадухіліць пажары.
Будь готов
Другие новости
Назад