image description

МЧС Республики Беларусь

МЧС и Минлесхоз перед началом пожароопасного сезона в экосистемах провели совместные учения (SB.BY)

1054

Толькі за першыя два тыдні красавіка ў лясным фондзе Мінлясгаса зарэ­гістравана 73 выпадкі лясных пажараў на агульнай плошчы 143,6 гектара. Нады­ходзіць пажаранебяспечны перыяд у экасістэмах. Перад яго пачаткам МНС і Мінлясгас штогод праводзяць тактыка-аператыўныя вучэнні. Днямі ратавальнікі і лесапажарныя каманды адпрацавалі сумесныя дзеянні ў Гарадоцкім і Мазырскім раёнах, дзе была задзейнічана спецыяльная тэхніка органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, лесагаспадарчых устаноў, Міністэрства абароны, а таксама авіяцыя МНС. На пярэднім краі падзей з борта верталёта нашы карэспандэнты назіралі за ходам вучэнняў.



У вучэнні ў Гарадоцкім раёне задзейнічана каля 40 адзінак тэхнікі і больш за 100 чалавек, два паветраныя судны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Па задуме вучэння ў раёне ўсталявалася анамальна гарачае і засушлівае надвор’е, якое прывяло да ўзгарання сухой расліннасці з наступным пераходам у лясны пажар. Стварылася пагроза таго, што пажары перакінуцца на прыватныя домаўладанні і аб’екты Міністэрства абароны, прылеглыя да лясоў.

Да месца пажару сцягнуты сілы і сродкі МНС і лесапажарных каманд, аўтацыстэрны і нават бронетранспарцёр ГТ-МУ, які перавозіць спецыяльнае абсталяванне і асабісты склад лесапажарнай каманды — дзесяць чалавек. Вецер узмацніўся, загарэліся прыватныя домаўладанні. Ратавальнікі эвакуіравалі мясцовых жыхароў, у тым ліку і на квадрацыклах службы пошукава-выратавальных работ ПАВА «Віцязь».

Да тушэння пажару падключылася пажарная каманда вайсковай часці № 94017. У іх распараджэнні — буйная браніраваная гусенічная пажарная машына на базе танка Т-54. Замест вежы ў яе рэзервуар з вадой на дзевяць тон. Браніраваны корпус надзейна абараняе экіпаж падчас тушэння лясных пажараў, на складах боепрыпасаў, выбуховых і гаруча-змазачных матэрыялаў.

Для выяўлення загаранняў на 9 500 000 гектарах лясоў у краіне выкарыстоўваюцца сістэмы відэаназірання, устаноўленыя на пажарна-назіральных вышках і мачтах лесагаспадарчых арганізацый. І нават прымяняецца касмічны маніторынг цеплавых анамалій. Пры трэцім і больш высокім класе пажарнай небяспекі вядзецца авіяцыйнае патруляванне самалётамі Ан-2 і верталётамі Мі-2 авіяцыі МНС. Начальнік ДААВУ «Авіяцыя» Тадэвуш Курсевіч падзяліўся з карэспандэнтам «Р»: нягледзячы на тое, што лётчыкі і без таго дасведчаныя — яны пастаянна дапамагаюць ліквідаваць надзвычайныя сітуацыі ў Турцыі, Грэцыі, Расіі, Сербіі, Грузіі і Латвіі, — сённяшняе вучэнне лішні раз дапамагае адтачыць навыкі найскладанейшай тэхнікі пілатавання з вадазліўнай прыладай.


Вадазліўная прылада самага вялікага верталёта ў свеце Мі-26 месціць 15 тон вады.

У ліквідацыі пажару ў Гара­доцкім раёне ўдзельнічалі верталёты Мі-8 і Мі-26Т. Мі-8 на знешнім падвесе нясе да трох тон вады, а вадазліўная прылада самага вялікага верталёта ў свеце Мі-26 і ўвогуле месціць 15 тон вады.

На ўзлётнай пляцоўцы інжы­нерна-тэхнічны склад за ліча­ныя хвіліны прывёў вадазліўныя прылады ў баявы стан. Лётчыкі захо­дзяць на плот вады супраць ветру. Вельмі акуратна, пры парывістым ветры больш за 10 метраў у секунду, строга вертыкальна апускаюць вадазліўныя прылады. Выканалі па два заходы, скінуўшы на ачаг узгарання 36 тон вады. На ўсё пра ўсё — хвілін 15. Наземныя сілы канчаткова ліквідавалі лясны пажар.

У вучэнні ў Мазырскім раёне падобны сцэнарый, толькі ўдзел авіяцыі МНС больш сціплы. Верталёт Мі-2 правёў разведку мясцовасці, а Мі-8 даставіў да месца ўзгарання пажарных ратавальнікаў, якія дэсантаваліся з дапамогай альпінісцкага рыштунку.

Чытаць на сайте SB.BY

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


Назад
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть

Территориальные управления

Закрыть