25 лет назад спасатели предотвратили настоящую катастрофу под Минском (сюжеты СМИ)
25 лет назад спасатели предотвратили настоящую катастрофу под Минском. Сегодня на объекте прошли учения МЧС (ОНТ)
Пожар на нефтебазе. Учения МЧС прошли в Фаниполе (БЕЛТА)
14 октября, Минск /Корр. БЕЛТА/. Учения МЧС прошли на территории нефтебазы объединения "Минскоблнефтепродукт" в городе Фаниполь Дзержинского района. Об этом БЕЛТА сообщили в Минском областном управлении МЧС.
Место учений выбрано не случайно. 15 октября 1997 года здесь произошел пожар. Сегодня, накануне 25-летия, спасатели-пожарные, принимавшие участие в ликвидации пожара, молодые лейтенанты, работники Минского областного управления МЧС встретились, чтобы вернуться в события того дня, передать опыт и не допустить новой ЧС.
Читать далее на БЕЛТА
Як ратавальнікі 25 гадоў таму папярэдзілі экалагічную катастрофу (газета "Звязда")
15 кастрычніка 1997 года на тэрыторыі нафтабазы аб’яднання «Мінскаблнафтапрадукт» у горадзе Фаніпаль Дзяржынскага раёна адбыўся пажар. Напярэдадні 25-й гадавіны здарэння ратавальнікі-пажарныя, якія ўдзельнічалі ў ліквідацыі пажару, а таксама маладыя лейтэнанты, работнікі Мінскага абласнога ўпраўлення МНС сустрэліся, каб вярнуцца ў «вогненнае» мінулае, перадаць вопыт і не дапусціць новай надзвычайнай сітуацыі.
Дык што ж адбылося ў той дзень? Узгаранне бензіну АІ-92 у цыліндрычным вертыкальным сталёвым рэзервуары № 9 аб’ёмам 2000 м3. Пасля васьмі хвілін гарэння адбыўся выбух з наступным разбурэннем рэзервуара, расцяканнем бензіну ў абвалаванне на плошчы 800 м 2 і раскідваннем падпаленых кавалкаў пантону ў абвалаванне суседніх груп рэзервуараў і на бліжэйшы рэзервуар ёмістасцю 5000 кубічных метраў. Стваралася пагроза дэтанацыі ўсіх 57 рэзервуараў, у якіх знаходзілася больш за 14 000 тон паліва.
На ліквідацыю пажару накіравалі сілы і сродкі Мінскай вобласці і горада Мінска, Рэспубліканскага спецыялізаванага атрада ваенізаванай пажарнай службы МУС па правядзенні першачарговых аварыйных пажарна-ратавальных работ. Для ліквідацыі стыхіі былі прыцягнуты 36 адзінак асноўнай і 9 адзінак спецыяльнай тэхнікі, дапаможная тэхніка, пажарны цягнік.
У той ужо далёкі кастрычнік раз’юшаная непрыязная стыхія гаспадарыла ў вялізным сховішчы вадкага золата. Галоўная задача, якая стаяла перад ратавальнікамі, — не даць пажару разрасціся. Асабовы склад працаваў самааддана ва ўмовах высокай тэмпературы, пад пастаяннай пагрозай выбуху рэзервуара з бензінам. Толькі дзякуючы высокаму прафесіяналізму работнікаў пажарнай службы гэты кашмар быў спынены.
На пачатку мерапрыемства ўсіх прывітаў дырэктар РУП «Беларуснафта-Мінскаблнафтапрадукт» Анатоль Кароткі: «Вы знаходзіцеся на тэрыторыі самай буйной нафтабазы ў нашай краіне. Мы працуем кругласутачна: пастаўляючы ад 3 да 5 тыс. тон за суткі. Вялікую ўвагу надаем забеспячэнню бяспекі. Устаноўлена абсталяванне, якое ў аўтаматычным рэжыме спрацуе і пачне тушыць узгаранне яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў. Але я ўпэўнены, што там, дзе ёсць парадак, чысціня, там і бяспека на першым месцы».
Чытаць на сайце газеты ЗВЯЗДА
Будь готов
Другие новости
Назад
МЧС Беларуси