Папярэдзіць трагедыі на вадаёмах: ратавальнікі Брэстчыны трымаюць руку на пульсе бяспекі
У Брэсцкай вобласці трымаецца марознае надвор'е. Такога «мінусу» хапіла, каб лёд скаваў вадаёмы, куды тут жа накіраваліся рыбакі і іншыя аматары прагулак па лёдзе.
У мэтах папярэджання трагедый на вадаёмах ратавальнікі Брэстчыны трымаюць руку на пульсе бяспекі. У рамках спецыяльнага прафілактычнага мерапрыемства «Тонкі лёд» яны праводзяць тлумачальную работу, накіраваную на павышэнне ўзроўню культуры бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва. Праводзіцца маніторынг акваторыі вадаёмаў, праходзяць рэйдавыя мерапрыемствы, у ходзе якіх рыбакам нагадваюць правілы бяспечных паводзін на лёдзе, удзяляючы асаблівую ўвагу неабходнасці выкарыстання выратавальных камізэлек. Дзецям работнікі МНС і АСВОД расказваюць аб небяспецы зімовых вадаёмаў і недапушчальнасці выхаду на лёд без дарослых.
У цэнтры ўвагі таксама сумесныя вучэнні па выратаванні людзей, якія праваліліся пад лёд.
Даведачна: з пачатку бягучага года ў Брэсцкай вобласці ад утаплення загінулі 3 чалавекі, 1 чалавек выратаваны. Гібелі людзей на лёдзе не дапушчана.
Будь готов
Другие новости
Назад