image description

«Дом без пажару»: работа ў жыллёвым фондзе па папярэджанні пажараў і гібелі людзей

944

МНС праводзіцца сістэмная работа па фарміраванні ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, у тым ліку ажыццяўляецца інфармаванне насельніцтва аб мерах пажарнай бяспекі і праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа.

Напрыклад, МНС як самастойна, так і сумесна з іншымі суб'ектамі прафілактыкі (МУС, Мінадукацыі, Мінэнерга, Мінпрацы і сацабароны, Міністэрства аховы здароўя і інш.), праводзяцца мэтавыя пажарна-прафілактычныя акцыі з непасрэдным наведваннем грамадзян па месцы жыхарства. Пры наведванні домаўладанняў кожны суб'ект прафілактыкі, выяўляючы праблемныя пытанні, якія могуць стварыць рызыку ўзнікнення якой-небудзь НС (няспраўнае пячное ацяпленне, аголеныя электрычныя правады, механічныя пашкоджанні газавага абсталявання і г.д.) прымае ўсе неабходныя меры рэагавання ў межах сваёй кампетэнцыі. У выпадку, калі пытанні выходзяць за межы кампетэнцыі суб'екта прафілактыкі, ажыццяўляецца інфармаванне зацікаўленых арганізацый.

Такі падыход да прафілактычнай работы ў жыллёвым фондзе дае магчымасць мясцовым выканаўчым і распарадчым органам своечасова прымаць рашэнні па аказанні неабходнай дапамогі грамадзянам, якія маюць патрэбу ў дадатковай сацыяльнай абароне (самотныя і адзінокія пажылыя грамадзяне, інваліды, шматдзетныя сем'і).

Пры гэтым МНС пастаянна акцэнтуе ўвагу насельніцтва на тым, што ў адпаведнасці з заканадаўствам адказнасць за выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў жылых дамах, якія належаць грамадзянам на праве прыватнай уласнасці, ускладзена на іх уласнікаў.

У бягучым месяцы, разам з рэалізуемымі на пастаяннай аснове прафілактычнымі мерапрыемствамі, упершыню ў краіне праводзіцца рэспубліканская акцыя «Дом без пажару». Падставай для яе правядзення з'яўляецца ўскладненне аператыўнай абстаноўкі з пажарамі і гібеллю ад іх у жыллёвым фондзе.


Даведачна: з пачатку года ў жылом фондзе адбылося 773 пажара, на якіх загінулі 113 чалавек, у тым ліку 1 дзіця.


У МНС праводзіцца дэталёвы аналіз прычын і ўмоў узнікнення пажараў, у тым ліку з гібеллю людзей  рознага сацыяльнага становішча, узросту, псіхафізічнага стану асоб, вінаватых ва ўзнікненні пажараў, якія загінулі на пажарах. Пасля чаго вызначаюцца населеныя пункты, якія патрабуюць пільнай увагі ратавальнікаў. Так, у лютым гэтага года адрасная прафілактычная работа з улікам аналізу выкладзеных крытэрыяў будзе праведзена больш як у 30 раёнах краіны.

Адным з такіх рэгieнаў стаў Слаўгарадскі раён Магілёўскай вобласці, на тэрыторыі якога спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства «Дом без пажару» праходзiць з 17 па 22 лютага.

У акции ўдзельнічаюць супрацоўнікі абласнога ўпраўлення МНС, прадстаўнікі мясцовых органаў улады, сацыяльнай службы, дзяржаўнага энерганагляду і БДПТ. Асаблівая ўвага ў Слаўгарадскім раёне была нададзена Свенскаму сельскаму Савету, дзе знаходзяцца населеныя пункты Рогі, Рэкта, Вялікая Зімніца і Свенск.

dsc_0455.jpg
Ратавальнікі наведалі дамы катэгарыраваных грамадзян, правялі з імі тлумачальную і прафілактычную работу. Асаблівая ўвага адзінокім пенсіянерам, грамадзянам, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, шматдзетным сем'ям і сем'ям, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

dsc_0481.jpg

Не маглі выратавальнікі абыйсці ўвагай дом ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Рыгора Фёдаравіча Берднікава, якому ў гэтым годзе спаўняецца 100 гадоў

dsc_0490.jpg

dsc_0498.jpg

За ім даглядае пенсіянерка Тамара Васільеўна. У іх доме ўсё ў парадку: чыстыя прыбраныя пакоі, у адным устаноўлены аўтаматычны пажарны апавяшчальнік. 

dsc_0497.jpg

Пад час мерапрыемства ратавальнікі наведалі больш за 100 дамоў і праінструктавалі мерам пажарнай бяспекі больш за 150 грамадзян.

Чытаць падрабязней на сайте Магiлеўскага АУМНС


З пачатку года на Лепельшчыне адбылося сем пажараў, на якіх загінуў адзін чалавек. У адказ на гэтую трывожную тэндэнцыю работнікі МНС ініцыявалі маштабную прафілактычную работу, накіраваную на зніжэнне рызык узнікнення пажараў у жыллёвым фондзе, павышэнне культуры бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва.

У дапамогу лепельскім ратавальнікам прыбылі работнікі Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС і правялі прафілактычную акцыю «Дом без пажару». У рамках прафілактычных рэйдаў, наведваючы домаўладання, работнікі МНС давялі грамадзянам аператыўную абстаноўку, расказалі аб прычынах узнікнення пажараў і нагадалі аб неабходнасці захавання правілаў пажарнай бяспекі ў быце. Асаблівую ўвагу ўдзялілі дзіцячай бяспецы, ацяпляльным прыборам, а таксама недапушчэнню курэння ў месцах, прызначаных для сну. Пры наяўнасці пячнога ацяплення ў домаўладаннях ратавальнікі акцэнтавалі ўвагу на стане комінаў у паддашкавых памяшканнях.

IMG_20250221_141906_328.jpg

Асаблівую ўвагу работнікі МНС удзялілі наяўнасці і працаздольнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Жыхароў інфармавалі аб неабходнасці перыядычнай замены элементаў харчавання, прыводзячы прыклады станоўчай спрацоўкі і выратавання людзей.

IMG_20250221_141837_475.jpg

Пагутарылі на тэму бяспекі і з наведвальнікамі цэнтральнай пошты горада Лепеля. Небяспека выхаду на лёд, спраўнасць пячнога ацяплення, правілы эксплуатацыі электрапрыбораў, неабходнасць у домаўладаннях аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў – гэтыя і многія іншыя тэмы былі асветлены ў ходзе гутарак з грамадзянамі.

IMG_20250221_130433.jpg

Чытаць падрабязней на сайте Вiцебскага АУМНС


Яшчэ адной формай работы па прафілактыцы пажараў у жыллёвым фондзе з'яўляецца правядзенне навучальных збораў навучэнцаў і выкладчыкаў Універсітэта грамадзянскай абароны МНС. Напрыклад, сёння стартавау такi збор на тэрыторыі Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.

У мерапрыемстве прымаюць удзел больш за 60 прадстаўнікоў універсітэта і Мінскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях.

На працягу двух дзён прафесарска-выкладчыцкі склад кафедраў спецыяльных дысцыплін УГА сумесна з супрацоўнікамі МНС адпрацуюць з курсантамі практычныя навыкі правядзення прафілактычнай работы ў жылым сектары ў рэальных умовах. Удзельнікі збору правядуць абследаванні прыватных дамоў, нагадаюць жыхарам правілы бяспекі і распавядуць, як забяспечыць супрацьпажарную бяспеку жылля. Асаблівая ўвага будзе нададзена стану пячнога ацяплення, электраправодкі і электраабсталявання.

У ходзе работы супрацоўнікі МНС растлумачаць правілы бяспечных паводзін, дадуць рэкамендацыі па недапушчэнні пажараў і траўматызму, а таксама раздадуць жыхарам наглядную прадукцыю прафілактычнага характару. Акрамя таго, у дамах грамадзян будуць устаноўлены пажарныя апавяшчальнікі.


Як сведчыць статыстыка, з пачатку 2024 года ў Мядзельскім раёне зафіксаваны 4 пажары, выпадкаў гібелі людзей не было. У 2025 годзе за аналагічны перыяд адбылося 7 пажараў, загінулі 2 чалавекі.


Па выніках збору, які завяршыцца 23 лютага, будуць падведзены вынікі работы і праведзеных прафілактычных мерапрыемстваў, выпрацаваны далейшыя крокі па ўзмацненні пажарнай бяспекі ў рэгіёне.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


Назад
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть

Территориальные управления

Закрыть