Рахунак ішоў на хвіліны: работнікі МНС вызатавалі пенсіянера на пажары у Дуброўна
21 лютага ў 6-00 ратавальнікам паступіла паведамленне аб узгаранні кватэры па вуліцы Вакзальнай у Дуброўна.
Калі падраздзяленні МНС прыбылі на месца, у адной з кватэр на першым паверсе было моцнае задымленне.
Гаспадара жылплошчы, пенсіянера 1955 года нараджэння, ратавальнікі знайшлі на падлозе ў кухні і вывелі на свежае паветра. Работнікі хуткай медыцынскай дапамогі, пасля агляду, шпіталізавалі мужчыну з атручванням прадуктамі гарэння і тэрмічнымі апёкамі.
Агнём у двух пакоях знішчана маёмасць, закураны сцены і столь.
Па адной з версій, прычынай пажару магло стаць парушэнне правіл карыстання электрасетак і электраабсталявання.
Будь готов
Другие новости
Назад