Каманда МНС – пераможца спаборнiцтваў «Дынама» па лыжных гонках
19-21 лютага на тэрыторыі заказніка «Вараб'евы горы» ў Гарадку прайшлі традыцыйныя спаборніцтвы БФСА «Дынама» па лыжных гонках.
Нагадаем, у спаборніцтвах удзельнічалі 7 каманд упаўнаважаных дзяржаўных органаў. У першы спаборніцкі дзень ратавальнікі атрымалі шэраг асабістых перамог на розных дыстанцыях.
Учора першай у эстафеце стала каманда ратавальнікаў МНС Беларусі ў складзе: Адэлiны Сабiтавай, Мiхаiла Невядомскага, Мiхаiла Сямёнава, Дзмiтрыя Сяргейчыка.
Сёння ўдача і воля да перамогі таксама не адпусцілі каманду выратавальнікаў. У біятлоннай эстафеце каманда МНС Беларусі зноў заняла вышэйшую прыступку п'едэстала гонару – першае месца, у камандным складзе: Аляксандра Клюйко, Мiхаiла Невядомскага, Мiхаiла Сямёнава i Дзмiтрыя Сяргейчыка.
Завяршыліся спаборніцтвы ўрачыстай цырымоніяй узнагароджання пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў. Павіншаваў каманду намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МЧС Андрэй Балтрук, які пажадаў спартсменам крэпасці духа, невычэрпнай волі да перамогі і дасягнення пастаўленых мэтаў ва ўсіх сферах жыцця.
Віншуем нашу каманду з яркай перамогай і жадаем новых спартыўных дасягненняў!
Будь готов
Другие новости
Назад
МЧС Беларуси