Петрыкаўскія ратавальнікі вучаць дзяцей правілам бяспекі
Самае каштоўнае – здароўе і жыццё дзіцяці. Часта, уцягваючыся ў кругазварот штодзённасці, як дарослыя, так і дзеці забываюць аб тым, колькі нечаканых небяспек пільнуе чалавека на жыццёвым шляху. Навучыць дзяцей бяспекі – задача няпростая. Але рабіць гэта трэба з самых маленькіх гадоў і менавіта дарослы з'яўляецца даведнікам дзіцяці ў свет бяспекі.
Такімі даведнікамі для дзяцей сталі работнікі Петрыкаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, якія правялі шэраг мерапрыемстваў у дашкольных установах.
Падчас заняткаў ратавальнікі з выхаванцамі з задавальненнем разбіралі розныя небяспечныя сітуацыі, якія могуць чакаць дзяцей як дома, так і на вуліцы, асабліва ў зімовы перыяд часу. Разам успомнілі як паводзіць сябе ў галалёд, якія зімовыя гульні будуць як бяспечнымі, так і цікавымі для кожнага дзіцяці.
- Нельга катацца з горак, якія размешчаны побач з дарогай ці вадаёмам, - акцэнтуе ўвагу дзяцей прапагандыст, - акрамя гэтага паглядзіце ўважліва, каб дрэвы, кусты, слупы ці платы не перакрывалі горку.
Не засталася ў баку і небяспека, якая пільнуе чалавека круглы год – пажар.
Так, спецыяліст сектара прапаганды абмеркавала з дзецьмі, што рабіць, калі ўбачылі пакінуты без нагляду прас або запалкі, і чаму нельга гуляць з адкрытым агнём. Нагадала дзецям нумары тэлефонаў экстраных службаў і алгарытм паводзін падчас пажару. Дзякуючы гульні «Агонь, дым, вуліца!» рабяты засвоілі як перасоўвацца ва ўмовах задымленага памяшкання.
Дзеці практычным шляхам замацавалі правілы выкліку ратавальнікаў, трэніруючыся на муляжы тэлефона. А на базе рэсурснага цэнтра гарадскога дзіцячага сада № 7 дзеці падарылі ратавальнікам музычны падарунак і выканалі песню «Запалкі дзецям не цацка».
Атрыманыя веды малыя замацавалі з дапамогай гульні «Гэта я, гэта я, гэта ўсё мае сябры».
- Было вельмі цікава і зараз я ведаю, што рабіць, калі ўбачу дым! – падсумаваў дашкольнік.
Праца па навучанні дзяцей бяспекі будзе працягнутая, бо толькі сумеснымі намаганнямі мы можам стварыць бяспечнае асяроддзе для нашых дзяцей.
Будь готов
Другие новости
Назад