image description

Дзятлава: новыя кватэры – для абаронцаў Айчыны і іх сем’яў

941
Дзятлава: новыя кватэры – для абаронцаў Айчыны і іх сем’яў

Напярэдадні 23 лютага супрацоўнікі Дзятлаўскага РАНС і аддзела ўнутраных спраў райвыканкама атрымалі выдатны падарунак – ключы ад арэндных кватэр у новым доме па вуліцы Прытыцкага ў Дзятлаве, узведзеным па рэспубліканскай праграме будаўніцтва арэнднага жылля для ваеннаслужачых.

Урачыстасць з гэтай нагоды адбылася пры ўдзеле кіраўніцтва раёна, сілавых структур, падрадных арганізацый, духавенства. Многія навасёлы прыйшлі цэлымі сем’ямі. 

Фото 2..jpg

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі павіншаваў іх з атрыманнем арэнднага жылля. 

Фото 3.jpg

– Сёння ў нашым горадзе вельмі значнае мерапрыемства – мы ўручаем ключы ад арэнднага жылля, пабудаванага з падтрымкай дзяржавы. Гэты дом – падарунак Дзятлаву і яго жыхарам. Ен пабудаваны згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 119, які прадугледжвае будаўніцтва арэнднага жылля для сем’яў ваеннаслужачых і грамадзян, якія маюць першачарговае права яго атрымаць. 

Павіншаваў дзятлаўчан са знакавай падзеяй у іх жыцці намеснік начальніка Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Рэспублікі Беларусь Аляксандр Ясеў. Сярод наваселаў адзінаццаць супрацоўнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. 

Фото 4.jpg

– У нашай краіне шмат увагі надаецца пытанням бяспекі. Гэта відаць як у маштабах Рэспублікі Беларусь, так і непасрэдна ў Дзятлаўскім раёне, – адзначыў Аляксандр Яўгеньевіч і ўручыў ключы ад арэнднага жылля супрацоўнікам МНС. – Усе мы помнім, які сучасны прыгожы будынак пажарнага дэпо не так даўно быў узведзены ў раёне. Створаны ўсе ўмовы для нясення службы, закуплена новая аварыйна-выратавальная тэхніка, пажарныя аўтамабілі. Засталося толькі вам самім удасканальваць прафесійную і фізічную падрыхтоўку. Два гады таму Прэзідэнт прыняў рашэнне аб будаўніцтве арэнднага жылля для ваеннаслужачых і супрацоўнікаў сілавых структур. За 2023-24 гады на Гродзеншчыне нашым работнікам было перададзена ў карыстанне 90 кватэр, у гэтым – ужо 37, з іх 11 – на Дзятлаўшчыне. На другое паўгоддзе запланавана засяленне яшчэ 48 арэндных кватэр для ратаўнікоў. Жадаю ўсім, хто сёння атрымаў ключы ад новага жылля, шчасця, дастатку, здароўя. Нашым абаронцам – быць заўсёды паспяховымі ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, абароне грамадзян ад супрацьпраўных дзеянняў і каб заўсёды над нашымі дамамі было мірнае неба. 

Як і належыць, на пачатку новага этапу жыцця разам з дзятлаўчанамі памаліліся пробашч касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве Андрэй Лішко і благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі іерэй Іаан Кісель. Яны асвяцілі кватэры і пажадалі навасёлам шчасця, дабрабыту і Божай ласкі ў сваім жыллі. 

Фото 5.jpg

Шчаслівыя ўладальнікі арэндных кватэр падзяліліся сваімі ўражаннямі Сяргей і Ангеліна Ляхі 

Фото 6.jpg

– Мы вельмі радыя і шчаслівыя! Дзякуй дзяржаве і Прэзідэнту за клопат пра тых, хто служыць Радзіме і грамадству. Сваё жыллё – гэта вельмі важна для кожнай сям’і, тым больш што ў нас падрастаюць двое дзяцей: старэйшаму чатыры з паловай гады, малодшай толькі чатыры месяцы. Дагэтуль мы жылі ў бацькоўскай кватэры ў Дзятлаве, а сёння прыйшлі на наваселле ўсе разам. Кватэра трохпакаёвая, вельмі спадабалася планіроўка – прасторныя пакоі, два балконы, адразу з рамонтам, вокны на сонечны бок. Цяпер можна заняцца пакупкай новай мэблі, каб на працягу года засяліцца. 

Па матэрыялах раеннай газеты «Перамога»

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


Назад
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть

Территориальные управления

Закрыть