Начны пажар у Магілёве: работнікі МНС эвакуіравалі 12 чалавек
Сёння ў 02-18 у службу МНС ад суседзяў паступіла паведамленне аб пажары у кватэры ў пяціпавярховым жылым доме на бульвары Дняпроўскім.
На момант прыбыцця падраздзяленняў МНС назіралася адкрытае гарэнне ў кватэры на першым паверсе. Гаспадар знаходзіўся на вуліцы. З-за моцнага задымлення ў пад'ездзе работнікамі МНС з вышэй размешчаных паверхаў эвакуіравалі 12 чалавек.
Ніхто не пацярпеў. Ратавальнікі аператыўна ліквідавалі пажар. На месцы здарэння працавалі 4 адзінкі тэхнікі МНС. Верагодней за ўсё, да пажару прывяло неасцярожнае абыходжанне з агнём.
Будь готов
Другие новости
Назад
МЧС Беларуси