Работнікі МНС выратавалі мужчыну на пажары ў Капыльскім раёне
Сёння ноччу ў службу МНС паступіла паведамленне аб пажары ў двухкватэрным жылым доме ў вёсцы Камсамольская. Па прыбыцці падраздзяленняў МНС назіралася задымленне ўнутры дома. Як высветлілася, каля 00-20 адзін з суседзяў пачуў гук апавяшчальніка, які спрацаваў. Выйшаўшы на вуліцу, ён выявіў дым з суседняй кватэры, пасля чаго мужчына звярнуўся да суседкі, якая і паведаміла пра здарэнне ў МНС.
У задымленым памяшканні ратавальнікі выявілі гаспадара кватэры і вынеслі яго на вуліцу, выкарыстоўваючы маску для выратаванага. Пенсіянер шпіталізаваны.
Работнікі МНС аператыўна ліквідавалі пажар.
На месцы здарэння працавала 4 адзінкі тэхнікі МНС. Прычына здарэння высвятляецца.
Будь готов
Другие новости
Назад
МЧС Беларуси