image description

Вынікі рэспубліканскіх спаборніцтваў «Пошукава‑выратавальныя работы».

1458
Рэспубліканскія спаборніцтвы па шматбор’і выратавальнікаў «Пошукава‑выратавальныя работы» ў зімовых умовах – адны з самых складаных і працяглых выпрабаванняў, якія штогод правяраюць гатоўнасць беларускіх падраздзяленняў МНС да дзеянняў у экстрэмальных сітуацыях. 

Сёлета на старт выйшлі дзевяць каманд: абласныя і Мінскае гарадское ўпраўленні МНС, Універсітэт грамадзянскай абароны і рэспубліканскі атрад спецыяльнага прызначэння «ЗУБР». Удзельнікам неабходна было пераадолець больш за 50 кіламетраў па перасечанай мясцовасці і выканаць звыш 50 тэхнічных этапаў, максімальна набліжаных да рэальных умоў надзвычайных сітуацый.

Спаборніцтвы праходзілі ў асабліва напружаным фармаце – бесперапынна два дні і дзве ночы. Каманды працавалі без перапынкаў, у пастаянным руху, уключаючы начныя этапы, дзе абмежаваная бачнасць, нізкія тэмпературы і стомленасць стваралі дадатковыя цяжкасці. Удзельнікі абследавалі зоны ўмоўнай ЧС, пераадольвалі рэкі і азёры з тонкім лёдам, працавалі на затопленых участках, шукалі і эвакуіравалі «пацярпелых», выкарыстоўваючы сучаснае абсталяванне – ад навігацыйных комплексаў і беспілотнікаў з цеплавізарамі да альпінісцкага рыштунку і тэхнікі павышанай праходнасці. Асаблівая ўвага надавалася ўменню дзейнічаць у складаных метэаўмовах, пры моцным ветры, марозе і ў начны час, калі кожнае рашэнне патрабуе максімальнай канцэнтрацыі.


photo_15_2026-02-20_16-35-01.jpg

photo_2_2026-02-20_16-35-01.jpg

Правядзенне такіх спаборніцтваў мае важнае прафесійнае значэнне. Яны дазваляюць ацаніць рэальную гатоўнасць падраздзяленняў да работы ў зімовы перыяд, калі колькасць надзвычайных сітуацый традыцыйна павялічваецца. Удзельнікі атрымліваюць магчымасць адпрацаваць узаемадзеянне паміж рознымі службамі, абмяняцца практычным досведам, выпрабаваць новыя тэхнічныя сродкі ў палявых умовах і павысіць псіхалагічную ўстойлівасць да працяглых нагрузак. Для многіх каманд гэта не толькі спаборніцтва, але і мадэль рэальнай аператыўнай работы, дзе важныя хуткасць, дакладнасць і зладжанасць.

У цырымоніі ўзнагароджання прыняў удзел першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Худалееў. Па выніках складаных і напружаных выпрабаванняў:

  • трэцяе месца заняла каманда Мінскага абласнога ўпраўлення МНС;
  • другое месца атрымалі сталічныя выратавальнікі;
  • пераможцамі ж сталі прадстаўнікі Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння «ЗУБР».

Будь готов

Другие новости


Назад
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть

Территориальные управления

Закрыть