На пажары ў Магілёве супрацоўнікі МНС выратавалі мужчыну
Учора ў 17-34 магіляўчанка паведаміла аб пажары жылога дома на вуліцы Вароўскага. Жанчына прыехала праведаць свайго бацьку-інваліда і ўбачыла пажар у кватэры. Яна не змагла самастойна эвакуіраваць бацьку і патэлефанавала ў службу МНС.
Ратавальнікі аператыўна прыбылі да месца выкліку, знайшлі ў задымленым пакоі гаспадара, вынеслі яго на свежае паветра і ліквідавалі пажар.
Брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі мужчына быў шпіталізаваны.
Меркаваная прычына ўзгарання - неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. На месцы здарэння працавалі 4 адзінкі тэхнікі МНС.
Будь готов
Другие новости
Назад
МЧС Беларуси