image description

МЧС Республики Беларусь

Гісторыя адной надзвычайнай сітуацыі. Выбух у шпіталі на вуліцы Розы Люксембург

1304
Гісторыя адной надзвычайнай сітуацыі.  Выбух у шпіталі на вуліцы Розы Люксембург

13 мая 2004 году галоўны корпус 4-й гарадской клінічнай бальніцы на сталічнай вуліцы Розы Люксембург патрос магутны выбух. З вокнаў пасыпалася шкло, а па калідоры пятага паверху пранеслася гарачая хваля полымя. Заняліся агнём дзверы палат і мэбля.

Са зводкі МНС:

« 2004.05.13 ў 9-12 ў цэнтр аператыўнага кіравання Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС паступіла паведамленне аб надзвычайнай сітуацыі ў будынку галоўнага корпуса 4-й клінічнай бальніцы г. Мінска (вул. Р. Люксембург, 110). На 5-ым паверсе пяціпавярховага галоўнага корпуса адбыўся разрыў газавага шланга і выбух кіслароднага балона. У выніку адбылося разбурэнне аконных і дзвярных блокаў у памяшканні лабаранцкай і калідоры, паўстала гарэнне. Пажар ліквідаваны падраздзяленнямі МНС у 09-27.  У выніку здарэння атрымалі траўмы 6 чалавек, з іх лабарант бальніцы (апёкі верхніх дыхальных шляхоў, стан сярэдняй цяжкасці) і 5 пацыентаў шпіталя (колата-рэзаныя раны ад разьбітых шыбаў). Агнём пашкоджана маёмасць і мэбля лабарантскай. З будынка эвакуіраваны 315 чалавек хворых і медперсаналу».

Больш за ўсё дасталося тым, хто ў момант выбуху быў у калідоры пульманалогіі - пецярых пацыентаў параніла асколкамі шкла і тынкоўкі, а фельчар-лабарант атрымала апёкі цела і дыхальных шляхоў. Лекары ацанілі яе стан і даставілі ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр.

Праз некалькі хвілін пасля атрымання паведамлення на месца сталі прыбываць пажарныя і аварыйна-выратавальныя машыны - усяго было задзейнічана дзесяць адзінак тэхнікі. На працягу 15 хвілін пажар быў ліквідаваны.

А тым часам медперсанал корпуса ў спешным парадку эвакуіраваў пацыентаў. Тыя, хто мог перасоўвацца самастойна, накідвалі на сябе коўдры і выбягалі на вуліцу. Цяжкахворых перавозілі ў суседнія корпусы. За 20 хвілін з будынку вывелі каля трохсот чалавек. Ахвяр і яшчэ большай колькасці пацярпелых удалося пазбегнуць дзякуючы правільным, аператыўным дзеянням медперсаналу падчас эвакуацыі хворых.

Як высветлілі дазнавальнікі, у пульманалагічным аддзяленні ішоў рамонт у ванным пакоі. У той дзень рабочыя павінны былі мяняць ацяпляльныя прыборы. Але паколькі зваршчык знаходзіўся ў адпачынку, усе працы, у тым ліку агнявыя, без спецыяльных допускаў праводзілі сантэхнік і слесар. Яны ўсталявалі на паверсе два кіслародныя балоны і ўзяліся за справу.

- Абсталяванне мы не правяралі, так як працавалі на ім не першы дзень: усё было спраўна, - распавёў слесар. - Я нагрэў адну з гаек, каб зняць батарэю, вентылі ў газавай гарэлцы зачыніў адразу. Але толькі пачаў працаваць, у калідоры бухнула так, што я нават ключ выпусціў ад нечаканасці ...

Са зводкі МНС:

 «Прычына выбуху - парушэнне правілаў тэхнікі бяспекі і пажарнай бяспекі пры правядзенні газазварачных работ работнікамі унітарнага прадпрыемства, якое ажыццяўляла рамонт сантэхнічных сістэм (адсутнасць допуску, правядзенне работ некваліфікаванымі рабочымі)».

Па матэрыялах часопіса “Служба спасения”

 Читайте также:

«У сапраўднае пекла на шэсць гадзін» - гісторыя адной надзвычайнай сітуацыі
История одной ЧС: река с запахом нефти
Гісторыя адной надзвычайнай сітуацыі: гарэла ў Мінску «сібірская тайга»...
Гісторыя адной надзвычайнай сітуацыі:  Небяспечная хімія
Гісторыя адной надзвычайнай сітуацыі: "Аварыя на слуцкім мясакамбінаце"
История одной ЧС: Наводнение в Воложине
Гісторыя адной надзвычайнай сітуацыі: хроніка пажару на заводзе жалезабетону ў Мінску
История одной ЧС: как дожди чуть не смыли в котлован витебскую многоэтажку
«Небо затянуло так, будто сейчас появится смерч»: история одной ЧС
Пожар в Несвижском замке
История одной ЧС. Улица в огне: в 1991 году в Дзержинске загорелись 11 домов
История одной ЧС: железнодорожная катастрофа в Борисове
История одной ЧС: Газонаполнительная станция, Минск, 1972 год
Гісторыя адной надзвычайнай сітуаціі: Манеж згарэў з-за запалкі. Пажар 1985 года ў спарткомлексе “Працоўныя рэзервы”
История одной ЧС: «Резервуар летел как снаряд»
История одной ЧС: как столичный третьеклассник справился с пожаром
Гісторыя адной надзвычайнай сітуацыі: Нафтабаза загарэлася з-за ўдару маланкі
Как жертвами телевидения едва не стали 120 постояльцев гостиницы: история одной ЧС
История одной ЧС: Слуцк. Взрыв дома 4 июня 2008 года



Назад
Министерство
Законодательство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть

Территориальные управления

Закрыть