image description

МЧС Республики Беларусь

Гісторыя адной надзвычайнай сітуацыі: "Аварыя на слуцкім мясакамбінаце"

1044
Гісторыя адной надзвычайнай сітуацыі: "Аварыя на слуцкім мясакамбінаце"

Аповяд пра гэтую НС варта пачаць з сухіх словаў зводкі выратавальнікаў:

«18. 07. 2009 г. 13-13 у г. Слуцку Мінскай вобласці па вул. Тутарынава, 18 у выніку разгерметызацыі трубаправода ў халадзільнай камеры халадзільнага цэха адбылася ўцечка 200 кілаграмаў аміяку з сістэмы аміячна-халадзільнай устаноўкі з распаўсюджваннем яго па паветранай зоне ў вытворчае памяшканне цэха паўфабрыкатаў у мясаперапрацоўчам корпусе адкрытага акцыянернага таварыства «Слуцкі мясакамбінат». Загінула рабочая цэха па вытворчасці паўфабрыкатаў. Атрымалі хімічныя апёкі верхніх дыхальных шляхоў і шпіталізаваны ва ўстановы аховы здароўя 4 работнікі прадпрыемства».

На месца прыбылі выратавальнікі, брыгады хуткай медыцынскай дапамогі, міліцыя. Аміяк расцякаўся па памяшканнях мясакамбіната. Пацярпелыя былі шпіталізаваны, некалькім работнікам прадпрыемства была аказана медыцынская дапамога на месцы.

Усяго працавалі некалькі дзясяткаў выратавальнікаў. Гэта былі не толькі падраздзялення Слуцкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях, але і іх калегі з Салігорску. На месцы разгарнулі і штаб абласнога ўпраўлення МНС.

Першачарговыя задачы, якія стаялі перад выратавальнікамі - ліквідаваць уцечку аміяку і не дапусціць яго распаўсюджвання за межы памяшканняў.

Відавочцы распавядалі, што бачылі, як пацярпелыя прабіраліся па калідоры на вуліцу, а вакол быў аміяк. Як толькі стала вядома пра здарэнне, увесь персанал камбіната пакінуў яго тэрыторыю. Некаторыя жанчыны не маглі стрымліваць слёзы.

Найбольш эфектыўны спосаб барацьбы з атрутным воблакам – асаджэння яго вадою. Перад расцёкшымся над зямлёю «воблакам» аміяку выратавальнікамі была пастаўленая вадзяная заслона. Асноўныя работы па ліквідацыі аварыі доўжыліся на працягу амаль трох гадзін.

Падраздзяленнямі МНС, у тым ліку штатнымі службамі хімічнай і радыяцыйнай абароны, праводзіліся работы па асаджэнні і прадухіленні распаўсюджвання аміяку, адпампоўцы аміячнай вады. Выхаду пароў аміяку за межы вытворчага ўчастка не дапушчана.

Прычынай аварыі стала разгерметызацыя аміячнага трубаправода нізкага ціску (дыяметрам 159 мм) па зварачным злучэнні. 

Кожны год выратавальнікі праводзяць вучэнні на Слуцкім мясакамбінаце, каб пазбегнуць паўтору трагедыі. Так, апошнія прайшлі у снежні гэтага году.  У іх удзельнічалі Салігорскі цэнтр Рэспублікаскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС разам з работнікамі Слуцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Адпрацоўвалася ліквідацыя аварыі, якраз звязаная з выхадам аміяку з трубаправода ў памяшканні кампрэсарнай. У рамках вучэнняў адпрацаваны дзеянні абслуговага персаналу па ўзаемадзеянні з пажарнымі аварыйна-выратавальнымі падраздзяленнямі, каб пазбегнуць «чалавечага фактара», які можа прывесці да трагедыі.

Читайте также:
«У сапраўднае пекла на шэсць гадзін» - гісторыя адной надзвычайнай сітуацыі
История одной ЧС: река с запахом нефти
Гісторыя адной надзвычайнай сітуацыі: гарэла ў Мінску «сібірская тайга»...
Гісторыя адной надзвычайнай сітуацыі:  Небяспечная хімія
История одной ЧС: Наводнение в Воложине
Гісторыя адной надзвычайнай сітуацыі.  Выбух у шпіталі на вуліцы Розы Люксембург
Гісторыя адной надзвычайнай сітуацыі: хроніка пажару на заводзе жалезабетону ў Мінску
История одной ЧС: как дожди чуть не смыли в котлован витебскую многоэтажку
«Небо затянуло так, будто сейчас появится смерч»: история одной ЧС
Пожар в Несвижском замке
История одной ЧС. Улица в огне: в 1991 году в Дзержинске загорелись 11 домов
История одной ЧС: железнодорожная катастрофа в Борисове
История одной ЧС: Газонаполнительная станция, Минск, 1972 год
Гісторыя адной надзвычайнай сітуаціі: Манеж згарэў з-за запалкі. Пажар 1985 года ў спарткомлексе “Працоўныя рэзервы”
История одной ЧС: «Резервуар летел как снаряд»
История одной ЧС: как столичный третьеклассник справился с пожаром
Гісторыя адной надзвычайнай сітуацыі: Нафтабаза загарэлася з-за ўдару маланкі
Как жертвами телевидения едва не стали 120 постояльцев гостиницы: история одной ЧС
История одной ЧС: Слуцк. Взрыв дома 4 июня 2008 года



Назад
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть

Территориальные управления

Закрыть