image description

МЧС Республики Беларусь

Гісторыя адной надзвычайнай сітуацыі: Небяспечная хімія

1330
Гісторыя адной надзвычайнай сітуацыі:  Небяспечная хімія

Гісторыя  найбуйнейшага вытворцы  лакафарбавых матэрыялаў на тэрыторыі Беларусі ААТ “Лакафарба” у Лідзе налічвае больш як паўстагоддзя. Першую чаргу прадпрыемства  здалі ў эксплуатацыю яшчэ ў 1965 годзе. Апошнія дзесяцігоддзі надзвычайныя сітуацыі абыходзяць завод. А вось у 70-х мінулага стагоддзя шэраг пажараў і здарэнняў  пайшлі амаль адзін за адным. Буйнейшы пажар забраў жыцці 9 чалавек . Хімія ды агонь – а ў выніку атрымліваецца пякельная сумесь, якая будзе не толькі шугаць полымем, але выбухаць ды атручваць.

9 лістапада 1972 года  ўзнік пажар у аддзяленні падрыхтоўкі сыравіны на першым паверсе вытворчага будынка. Полымя, як звер, неслася па памяшканні, распаўсюджваючы дым і таксічныя рэчывы. У імгненне вока ў агні апынуліся другі і трэці паверхі. Праз праём у сцяне «чырвоны певень» пракраўся ў транспартны калідор і адсекі склада. Ўзарваліся вуглякіслыя балоны і пустыя бочкі з-пад растваральнікаў. У складзе смол і хімікатаў абрынулася перакрыцце і сцены.

 З першых хвілін на месцы пажару былі работнікі пажарнай часткі, размешчанай на прадпрыемстве.  Паведамленне паступіла да іх у 13.17. Адразу абвешчаны быў трэці нумар выкліку. Амаль увесь будынак быў ахоплены агнём. Куды полымя не дабралася,  на абарону  і прадухіленне выбуху ўсталі пажарныя. А гэта былі цэхі  нітраэмалей, алкідных лакаў, складоў.  

А ў эпіцэнтры - дым, гар, трэск агню, крыкі  пацярпелых, паваліўшыяся канструкцыі.   Падчас разведкі пажарныя вынеслі з дыму  электрыка. Да 14.20 на пажары работалі 10 аддзяленняў з Ліды, воінскіх частак. Прыбыў  і пажарны цягнік, было задзейнічана 20 ствалоў. Аднак, адбыўся яшчэ адзін выбух  - і зноў абвальванне рэшты канструкцый.

У 14.50 да месца аварыі прыбылі агняборцы з Мінска і Вільнюса, супрацоўнікі ўпраўлення пажарнай аховы рэспублікі. Аб'ект баявых дзеянняў разбілі на шэсць участкаў. Сталі рыхтавацца да пеннага тушэння. Ім ахапілі паўтары тысячы квадратных метраў. Пажар цалкам ліквідавалі аб’яднанымі сіламі ў 22.00.

Ад апёкаў і атручвання прадуктамі гарэння загінулі дзевяць работнікаў, двое атрымалі тэрмічныя апёкі і вострае атручванне ўгарным газам. Цэх выглядаў як месца баявых дзеянняў.  Матэрыяльны ўрон склаў 1.175 тысяч рублёў.

 Але, нажаль, гэта не было апошняе здарэнне на аб’екце. У 1979-тым загінулі яшчэ трое супрацоунікаў прадпрыемства. У 1986-ым і 89-ым на “Лакафарбе”  зноў быў агонь.  У гэтым разе абышлося без ахвяр і  трагічных наступстваў. 

ААТ “Лакафарба”  нарошчвала аб'ёмы вытворчасці. Сёлета строгі кантроль не толькі за якасцю і экалагічнасцю фарбаў і прадукцыі, вытворчасцю, але і станам пажарнай бяспекі. Вядома,  дабрабыт прыйшоў не сам сабой. За ім - прафілактыка, тэхнічнае пераўзбраенне, павышэнне культуры і кантроль. У тым ліку наяўнасць установак пажаратушэння - хімічных, газавых, спрынклерных.  Бо і да гэтага часу плошча  будынкаў і памяшканняў, аднесеных па выбуховапажарнай і пажарнай небяспекі да катэгорыі «А», «Б» і «В1-В4», «Ан», «БН», «ВН», складае  больш за 50 % прадпрыемства.

Читайте в разделе также:

Читайте также:
«У сапраўднае пекла на шэсць гадзін» - гісторыя адной надзвычайнай сітуацыі
История одной ЧС: река с запахом нефти
Гісторыя адной надзвычайнай сітуацыі: гарэла ў Мінску «сібірская тайга»...
Гісторыя адной надзвычайнай сітуацыі: "Аварыя на слуцкім мясакамбінаце"
История одной ЧС: Наводнение в Воложине
Гісторыя адной надзвычайнай сітуацыі.  Выбух у шпіталі на вуліцы Розы Люксембург
Гісторыя адной надзвычайнай сітуацыі: хроніка пажару на заводзе жалезабетону ў Мінску
История одной ЧС: как дожди чуть не смыли в котлован витебскую многоэтажку
«Небо затянуло так, будто сейчас появится смерч»: история одной ЧС
Пожар в Несвижском замке
История одной ЧС. Улица в огне: в 1991 году в Дзержинске загорелись 11 домов
История одной ЧС: железнодорожная катастрофа в Борисове
История одной ЧС: Газонаполнительная станция, Минск, 1972 год
Гісторыя адной надзвычайнай сітуаціі: Манеж згарэў з-за запалкі. Пажар 1985 года ў спарткомлексе “Працоўныя рэзервы”
История одной ЧС: «Резервуар летел как снаряд»
История одной ЧС: как столичный третьеклассник справился с пожаром
Гісторыя адной надзвычайнай сітуацыі: Нафтабаза загарэлася з-за ўдару маланкі
Как жертвами телевидения едва не стали 120 постояльцев гостиницы: история одной ЧС
История одной ЧС: Слуцк. Взрыв дома 4 июня 2008 года



Назад
Министерство
Законодательство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть

Территориальные управления

Закрыть