image description

МЧС Республики Беларусь

Гісторыя адной надзвычайнай сітуацыі: Нафтабаза загарэлася з-за ўдару маланкі

1281
Гісторыя адной надзвычайнай сітуацыі: Нафтабаза загарэлася з-за ўдару маланкі

Наш суразмоўца мае за плячыма ліквідацыю сотні розных пажараў, аднак, па яго прызнанню, гэты быў самы складаны. Пра пажар, які здарыўся 3 мая 2008 года на нафтабазе ў Брэсце, успамінае кіраўнік абласнога ўпраўлення МНС Канстанцін Шаршуновіч.

“Стаяла цудоўнае надвор'е, было цёпла, пятніца, бліжэй да канца працоўнага дня. Раптам з захаду з'явілася хмара, здарылася невялікая навальніца. Але дажджу асабліва не было. Быў толькі адзін разрад маланкі”.

З афіцыйнай хронікі - у 16 гадзін 11 хвілін паступіла паведамленне аб пажары рэзервуара з палівам на тэрыторыі нафтабазы ​​на вуліцы Герояў абароны Брэсцкай крэпасці. Выратавальнікі адразу абвясцілі максімальны нумар выкліку.

“Прыбыўшы на месца, зразумелі, што за 5 хвілін, вядома, не атрымаецца патушыць, пачалі рыхтавацца да пеннай атакі. Гарэў толькі адзін рэзервуар, сіл і сродкаў было дастаткова, астуджэнне праводзілася. Карацей, рабілі ўсё па сцэнары, па аператыўным плане. Для падрыхтоўкі пеннай атакі нам патрабавалася каля паўгадзіны”.Резервуар з бензінам АІ-92 вышынёй 8 метраў быў запоўнены напалову. Ускладнялася сітуацыя тым, што вакол шмат ёмістасцяў з маслам. На месцы пажару працавала 31 аўтацыстэрна, і яшчэ больш за дзесятак іншай тэхнікі, фактычна тут быў гарнізон усяго Брэста і раёну.

“Пачалі пенную атаку – накрывалі паліва пенай, але абвалававанне стала напаўняцца вадой. Выкарыстоўвалі генератар высокакратнай пены (ГВП) і дзве аўталесвіцы. Агонь здаўся. Пасля спынення гарэння яшчэ 15 хвілін падавалі пену, як па інструкцыі, у выніку ўсё было пакрыта яе пластом 15-20 сантыметраў. Усе канструкцыі, вядома ж, былі гарачыя. Бензін выліваўся, але ўжо не гарэў”.

Канстацін Яўгенавіч ужо збіраўся дакладваць кіраўніку МНС аб тым, што пажар на нафтабазе ліквідаваны. Раптам парыў ветру здзьмуў пену – агаліліся яшчэ гарачыя металічныя канструкцыі. Выратавальнікі пачулі гукі, быццам лопаюцца невялікія паветраныя шарыкі – гэтыя ўспышкі адбываліся недзе 40 секунд.А потым ўсё абвалаванне раптам ўспыхнула. Нават бывалыя пажарныя не бачылі такога ў сваім жыцці. Як прызнаецца потым Канстанцін Яўгенавіч – некаторыя нават на некалькі хвілін упалі ў ступар – настолькі рэальнай была пагроза, што ўсё ўзляціць у паветра разам з тэхнікай і людзьмі.

“Мы былі вымушаныя эвакуіраваць супрацоўнікаў, таму што ўзнікала рэальная небяспека выбуху. У гэты ж момант загарэўся рэзервуар – бо ён быў адкрыты і над ім былі пары. Дзве аўталесвіцы фактычна апынуліся ў зоне пажару. Зноў з’явілася небяспека ўсім ёмістасцям з масламі. Мы эвакуіравалі людзей і хвілін дзесяць проста ішло гарэнне, бо зрабіць штосьці было немагчыма. Бензін хутка выгараў і праз тры хвіліны адбыўся выбух рэзервуара. У ім было трохі паліва, але былі пары - выбухам пашкодзіла дах і загарэўся суседні рэзервуар з дызпалівам.

Страшна было за людзей. Да прыкладу, бег хлопец, дым у бок ішоў. Ён глынуў гэтай гары і ўпаў, мы яго паднялі і, дзякуй Богу, без медыкаў справіліся. Дзякуючы таму, што своечасова эвакуіравалі людзей, ніхто не атрымаў траўмаў, ніякіх апёкаў, нічога. Хоць, вядома, перадумовы былі сур'ёзныя”.

Не гледзячы на складанае становішча, выратавальнікі працягнулі ліквідацыю.

Агульнай камандай падышлі да баявых участкаў, зноў далі пену і зноў стабілізавалі сітуацыю. Гарэнне спынілася.

“Рэзервуар так накаліўся, што калі пачалі яго астуджаць - сценкі пачырванелі ад тэмпературы, сталі дэфармавацца. Адпампоўвалі гарачае паліва з усіх суседніх ёмістасцяў.

Пажар, канешне, быў найскладаны. Скончылі працаваць у дзве гадзіны ночы. Сітуацыя страшная была: зламаны, абгарэлы метал, пах бензіну.

Потым ужо стала вядома, што прычынай пажару стаў удар маланкі. Яна трапіла ў маланкаадвод і выйшла ў падэшве, дзе атрымаўся разрыў дыяметрам недзе 10 сантыметраў. Ад ўспышкі пашкодзіўся дах, а паліва вылівалася. Ціск быў вялікі, расход адпаведна таксама, бензін выліваўся, разліваўся па тэрыторыі і ішоў усюды”.

Негледзячы на ўсе складанасці і цяжкасці гэтай сур’ёзнай надзвычайнай сітуацыі, брэсцкія выратавальнікі з ёю справіліся.

Читайте также:
«У сапраўднае пекла на шэсць гадзін» - гісторыя адной надзвычайнай сітуацыі
История одной ЧС: река с запахом нефти
Гісторыя адной надзвычайнай сітуацыі: гарэла ў Мінску «сібірская тайга»...
Гісторыя адной надзвычайнай сітуацыі:  Небяспечная хімія
Гісторыя адной надзвычайнай сітуацыі: "Аварыя на слуцкім мясакамбінаце"
История одной ЧС: Наводнение в Воложине
Гісторыя адной надзвычайнай сітуацыі.  Выбух у шпіталі на вуліцы Розы Люксембург
Гісторыя адной надзвычайнай сітуацыі: хроніка пажару на заводзе жалезабетону ў Мінску
История одной ЧС: как дожди чуть не смыли в котлован витебскую многоэтажку
«Небо затянуло так, будто сейчас появится смерч»: история одной ЧС
Пожар в Несвижском замке
История одной ЧС. Улица в огне: в 1991 году в Дзержинске загорелись 11 домов
История одной ЧС: железнодорожная катастрофа в Борисове
История одной ЧС: Газонаполнительная станция, Минск, 1972 год
Гісторыя адной надзвычайнай сітуаціі: Манеж згарэў з-за запалкі. Пажар 1985 года ў спарткомлексе “Працоўныя рэзервы”
История одной ЧС: «Резервуар летел как снаряд»
История одной ЧС: как столичный третьеклассник справился с пожаром
Как жертвами телевидения едва не стали 120 постояльцев гостиницы: история одной ЧС
История одной ЧС: Слуцк. Взрыв дома 4 июня 2008 года



Назад
Министерство
Законодательство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть

Территориальные управления

Закрыть