image description

МЧС Республики Беларусь

Гісторыя адной надзвычайнай сітуаціі: Манеж згарэў з-за запалкі. Пажар 1985 года ў спарткомлексе “Працоўныя рэзервы”

1183
Гісторыя адной надзвычайнай сітуаціі: Манеж згарэў з-за запалкі.  Пажар 1985 года ў спарткомлексе “Працоўныя рэзервы”

Спартыўны комплекс “Працоўныя рэзервы” быў пабудаваны ў 1982 годзе ў Мінску ў зялёнай зоне Сляпянскай воднай сістэмы. Ужо праз тры гады ў ім адбыўся пажар, які знішчыў адзін з асноўных будынкаў комплексу.

1.jpg

Як пісалі ў той час газеты, “Працоўныя рэзервы” у мінскім мікрараёне “Зялёны Луг” быў унікальным збудаваннем – гіганцкія драўляныя аркі-перакрыцці трымалі дах на плошчы ў адзін гектар і адначасова ўпрыгожвалі легкаатлетычны манеж. Там размесціліся залы агульнафізічнай падрыхтоўкі, барацьбы, боксу, мастацкай гімнастыкі а таксама медыка-аднаўленчымі цэнтрамі і басейнам. Штодня на трэніроўкі сюды прыходзілі каля пяці тысяч юнакоў ды дзяўчат. Для іх былі створаныя самыя спрыяльныя ўмовы.

Пажар здарыўся ў дзень выбараў у Вярхоўны і мясцовыя Саветы – у нядзелю 24 лютага 1985 года. Паведамленне паступіла на Цэнтральны пункт пажарнай сувязі ў 14.14. Праз 9 хвілін пасля выкліку на месца прыбыў першы дзяжурны каравул мінскай самастойнай ваенізаванай пажарнай часткі № 8.

2.jpg

Выратавальнікі ўжо ў дарозе даведаліся дзе менавіта здарыўся пажар – пры выездзе на вуліцу Каліноўскага ўбачылі зарыва. Першыя дзесяць хвілін пажар распаўсюджваўся адкрыта па драўляных аркавых канструкцыях і па пакрыццю манежа з хуткасцю 10-12, а пасля ўскрыцця ад тэмпературы светлавога ліхтара – 20 метраў у хвіліну. Таксама ўзарваліся паліўныя бакі грузавога і легкавога аўтамабілей, што стаялі ў памяшканні манежа ў парушэнне правілаў пажарнай бяспекі. У пустэчах пакрыцця загарэўся уцяпляльнік. Хуткаму развіццю пажара спрыялі наяўнасць драўлянай абшыўкі, поліэціленавай плёнкі для ізаляцыіі уцяпляльніка, лакавага пакрыцця канструкцый, неабароненасць металічных замкоў, што злучаюць балкі, і недастатковая прапітка іх вогнеахоўным саставам.
3.jpg
Выратавальнікі, якія прыбылі на месца, высвятлілі, што людзей унутры манежа няма. З першых хвілін тушэння перад баявымі разлікамі ставіліся дзве асноўныя задачы: падаць максімум вады ў манеж для астуджэння канструкцый і пастарацца адсекчы агонь ад суседніх спартзалаў. Адміністрацыйны корпус і іншыя складнікі унікальнага спартыўнага комплексу не пацярпелі. А вось ў час тушэння ў манежы абрынуўся дах. Дзе-нідзе яшчэ засталіся аркі, якія хутка «склаліся» ўнутр. Пасля заставалася толькі займацца ліквідацыяй вогненных ачагоў. З гэтай задачай справіліся даволі хутка.
4.jpg
Агульная шкода ад пажару склала каля 1,5 мільёна рублёў, на аднаўленне манежа прадугледжвалася вылучыць суму ў памеры 2,5 мільёна рублёў. Па факце пажару следчы аддзел пачаў крымінальную справу па артыкуле – знішчэнне дзяржаўнай або грамадскай маёмасці. Следства высветліла, што прычынай пажара стала запалка, якую падлетак кінуў паміж паралонавымі матамі. Пачатковец-лучнік наўрадці здагадваўся пра тое, што агонь можа момантам дабегчы па драўляных канструкцыях да столі.
5.jpg
Толькі праз 10 гадоў унікальны спартыўны комплекс ўдалося аднавіць з улікам ліквідацыі ўсіх тэхнічных недахопаў, дапушчаных пры першапачатковым будаўніцтве. Была выкананая вогнеахоўнага апрацоўка канструкцый метадам глыбокага насычэння, надзейна былі абаронены месцы металічных сучляненняў. Для абароны ферм і пакрыццяў ўсталяваная спрынклерныя вадзяная сістэма пажаратушэння. Быў абсталяваны манеж і дымавой сістэмай пажарнай сігналізацыі, дадатковай колькасцю пажарных кранаў, у тым ліку трыма лафетнымі стваламі.

6.jpg
7.jpg
8.jpg
9.jpg

Читайте также:
«У сапраўднае пекла на шэсць гадзін» - гісторыя адной надзвычайнай сітуацыі
История одной ЧС: река с запахом нефти
Гісторыя адной надзвычайнай сітуацыі: гарэла ў Мінску «сібірская тайга»...
Гісторыя адной надзвычайнай сітуацыі:  Небяспечная хімія
Гісторыя адной надзвычайнай сітуацыі: "Аварыя на слуцкім мясакамбінаце"
История одной ЧС: Наводнение в Воложине
Гісторыя адной надзвычайнай сітуацыі.  Выбух у шпіталі на вуліцы Розы Люксембург
Гісторыя адной надзвычайнай сітуацыі: хроніка пажару на заводзе жалезабетону ў Мінску
История одной ЧС: как дожди чуть не смыли в котлован витебскую многоэтажку
«Небо затянуло так, будто сейчас появится смерч»: история одной ЧС
Пожар в Несвижском замке
История одной ЧС. Улица в огне: в 1991 году в Дзержинске загорелись 11 домов
История одной ЧС: железнодорожная катастрофа в Борисове
История одной ЧС: Газонаполнительная станция, Минск, 1972 год
История одной ЧС: «Резервуар летел как снаряд»
История одной ЧС: как столичный третьеклассник справился с пожаром
Гісторыя адной надзвычайнай сітуацыі: Нафтабаза загарэлася з-за ўдару маланкі
Как жертвами телевидения едва не стали 120 постояльцев гостиницы: история одной ЧС
История одной ЧС: Слуцк. Взрыв дома 4 июня 2008 года



Назад
Министерство
Законодательство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть

Территориальные управления

Закрыть