Информация о чрезвычайных ситуациях №49 с 06-00 часов 17 февраля 2026 г. до 06-00 часов 18 февраля 2026 г.
Адбыліся:
16 надзвычайных сітуацый тэхнагеннага характару.
Знішчаны 2 будынкі.
Пашкоджаны 11 будынкаў, 2 адзінкі тэхнікі.
Загінулі на пажарах 2 чалавекі.
Выратаваны 1 чалавек.
Пажары з гібеллю людзей
17.02.2026 у 09-00 ва ўстанове аховы здароўя ад апёкаў, атрыманых 14.02.2026 на пажары ў жылым доме ў аграгарадку Даўгінава Вілейскага р-на Мінскай вобласці па вул. Вілейскай, памерла грамадзянка 1932 г. н., пенсіянерка. Прычына пажару высвятляецца.
17.02.2026 у 21-26 паступіла паведамленне пра пажар у жылым доме ў в. Вялікае Балота Расонскага р-на Віцебскай вобласці. На пажары выяўлены загінулы гаспадар 1967 г. н. Прычыны пажару і гібелі высвятляюцца.
Пошукі чалавека
17.02.2026 у 07-50 страцілася 16.02.2026 у лясным масіве каля в. Хойнікі Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобласці грамадзянка 1968 г.н. выратавана (выяўлена) супрацоўнікамі РАУС, якая шпіталізавана. Для пошукаў задзейнічаліся 12 адзінак тэхнікі і 31 чалавек, з іх 9 адзінак тэхнікі і 24 работнікі МНС.
Будь готов
Другие новости
Назад
МЧС Беларуси