Авторизация

Забыли пароль?
Регистрация
220030, г. Минск
ул. Революционная, 5
+375 17 229 35 90
Время работы: 9-18
mail@mchs.gov.by

Поиск по сайту

МЧС > События > Новости

Новости

11.07.2012

"Калі лес у небяспецы" (Звязда). Автор: Анатолий Клещук

Лётчык-назіральнік Уладзімір Ганчароў і пілот верталёта МІ-2 Дзяніс Зайцаў (на фотаздымку) ратуюць беларускую прыроду ад агню. У летнюю спякоту іх праца надзвычай важная і пачэсная. Як, дарэчы, і іншых спецыялістаў дзяржаўнага прадпрыемства "Беллесавія". Паветраная ахова лясоў Беларусі адсочвае пажаранебяспечныя рэгіёны, вартуе нацыянальныя паркі і заказнікі, выяўляе нават дробныя ўзгаранні, якія могуць нанесці прыродзе і народнай гаспадарцы непапраўныя страты.

За апошнія 8 спякотных дзён гэты экіпаж выявіў шэсць сур'ёзных узгаранняў, якія былі хутка ліквідаваны і не ўчынілі вялікай бяды. Свае палёты экіпаж выконвае з Маладзечанскай авіябазы і кантралюе надзвычай важныя экалагічныя і прыродаахоўныя аб'екты — Нацыянальны парк "Нарачанскі" і ландшафтны заказнік "Налібоцкі", больш вядомы як Налібоцкая пушча, робяць фотафіксацыю. Вось і гэтае фота пажару зроблена Уладзімірам Ганчаровым. За некалькі хвілін да чарговага палёту Д.  Зайцаў і У.  Ганчароў абмяркоўваюць маршрут палёту. Але гэты маршрут можа змяніцца і працягнуцца больш за 500 кіламетраў, прычым доўжыцца да трох з паловаю гадзін замест дзвюх. Усё залежыць ад наяўнасці і характару ўзгаранняў. Але пілотам і не прывыкаць. Пакуль будзе доўжыцца спёка, палёгкі паветраным лесапатрулям не прадбачыцца. 

Згодна са зводкамі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, з пачатку ліпеня ў Беларусі адбылося каля 30 лясных узгаранняў, зафіксаваных паветранай службай аховы лясоў. З пачатку пажаранебяспечнага сезона — ужо каля сотні. А колькі яшчэ выяўлена розных пажараў, якія наносяць шкоду прыродзе і здароўю людзей, як, напрыклад, гарэнне звалак і бытавога смецця! Найбольш небяспечнымі ў гэтым плане застаюцца паўднёвыя рэгіёны краіны. Тут шмат узгаранняў выяўлена экіпажамі Мазырскай авіябазы. Найчасцей вогненныя ачагі ліквідуюцца наземнымі сіламі МНС. Але без пажарна-дэсантнай групы невялікія лакальныя ўзгаранні маглі б ператварыцца ў сапраўднае бедства. Раман Баравік і Валянцін Раманаў (на фотаздымку) працуюць у Гомельскім авіяаддзяленні "Беллесавія". Падымаючыся ў неба разам з лётчыкамі-назіральнікамі, ім ці не штодня даводзіцца сам-насам змагацца з агнём у лясных гушчарах і на балотных сушняках, тарфяніках, сельгаспалах, лесасеках, месцах збору грыбоў і ягад. Больш за тое, неаднойчы даводзілася ім ратаваць ад агню жылыя пабудовы і цэлыя населеныя пункты. Узброеныя балонамі з вадою і рыдлёўкамі, гэтыя смелыя хлопцы ўпэўнена стрымліваюць вогненную стыхію. Сёлета толькі аднымі сіламі паветраных пажарных дэсантнікаў ліквідавана больш за 30 лясных ачагоў.

Калі лес у небяспецы

— Прайшоўшыя лакальныя дажджы прынеслі прыродзе і нашай службе невялікую палёгку. Але ці надоўга? — перапытвае старшы інспектар лётна-інспектарскай службы "Беллесавія" Анатоль Кротаў. — Але якое б надвор'е ні было, мы заўсёды знаходзімся ў рэжыме высокай гатоўнасці.

Анатоль Трыфанавіч паведаміў, што найвышэйшы клас пажаранебяспечнасці  — 4-ы — застаецца цяпер у Лельчыцкім і Столінскім раёнах. На іх у першую чаргу і скіравана ўвага паветранай аховы.

 Фота аўтара.

Звязда

 
Перейти к полному списку » Версия для печати

Правила пожарной безопасности Республики Беларусь 01 – 2014
Правила пожарной безопасности Республики Беларусь 01 – 2014
Размер: 1186.11 Кб Формат: pdf Дата обновления: 29 04 2016
Практическое пособие «Пожарная безопасность организации (предприятия)» для руководителей объектов различного функционального назначения
Размер: 661.94 Кб Формат: pdf Дата обновления: 04 03 2015
Контрольный список вопросов для отдельно стоящего павильона (киоска)
Размер: 248.5 Кб Формат: doc Дата обновления: 27 10 2014
Контрольный список вопросов для отдельно стоящего магазина
Размер: 307 Кб Формат: doc Дата обновления: 27 10 2014
Контрольный список вопросов для встроенного павильона (киоска)
Размер: 848.19 Кб Формат: rtf Дата обновления: 27 10 2014
Контрольный список вопросов для встроенного магазина
Размер: 291 Кб Формат: doc Дата обновления: 27 10 2014
ЧЕК-ЛИСТ ДЛЯ СУБЪЕКТОВ (ЛИЦЕНЗИАТОВ), ОСУЩЕСТВЛЯЮЩИХ ДЕЯТЕЛЬНОСТЬ, СВЯЗАННУЮ С ОСУЩЕСТВЛЕНИЕМ КОНТРОЛЯ РАДИОАКТИВНОГО ЗАГРЯЗНЕНИЯ
Размер: 66.5 Кб Формат: doc Дата обновления: 28 06 2016
ЧЕК-ЛИСТ ДЛЯ ИСПОЛЬЗОВАНИЯ ПРИ ПЛАНИРОВАНИИ (ПРОВЕДЕНИИ) ПРОВЕРОК СУБЪЕКТОВ, ЭКСПЛУАТИРУЮЩИХ УСТРОЙСТВА, ГЕНЕРИРУЮЩИЕ РЕНТГЕНОВСКОЕ ИЗЛУЧЕНИЕ С УСКОРЯЮЩИМ НАПРЯЖЕНИЕМ НИЖЕ 100 кВ
Размер: 125.5 Кб Формат: doc Дата обновления: 18 01 2013
ЧЕК-ЛИСТ ДЛЯ ИСПОЛЬЗОВАНИЯ ПРИ ПЛАНИРОВАНИИ (ПРОВЕДЕНИИ) ПРОВЕРОК СУБЪЕКТОВ, ПРОВОДЯЩИХ РАБОТЫ С ОТКРЫТЫМИ ИСТОЧНИКАМИ ИОНИЗИРУЮЩЕГО ИЗЛУЧЕНИЯ (ИИИ) ПО ТРЕТЬЕМУ КЛАССУ
Размер: 79.5 Кб Формат: doc Дата обновления: 18 01 2013
ЧЕК-ЛИСТ ДЛЯ ИСПОЛЬЗОВАНИЯ ПРИ ПЛАНИРОВАНИИ (ПРОВЕДЕНИИ) ПРОВЕРОК СУБЪЕКТОВ, ЭКСПЛУАТИРУЮЩИХ РАДИОИЗОТОПНЫЕ ПРИБОРЫ, СОДЕРЖАЩИЕ ИСТОЧНИКИ АЛЬФА ИЛИ БЕТА-ИЗЛУЧЕНИЯ С АКТИВНОСТЬЮ НЕ БОЛЕЕ 2000 МБК
Размер: 140.5 Кб Формат: doc Дата обновления: 18 01 2013
Контрольный список- вопросов (чек-листы) в области надзора за промышленной безопасностью
Размер: 0.14 Кб Формат: html Дата обновления: 06 10 2015
Фото дня

Прямые и горячие линии в МЧС
Волонтёр МЧС
Центр безопасности МЧС
Самое читаемое
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Предложения в ТНПА
Укротители стихий. Архив программ
БДПО
Юный спасатель
БОО
Вместе