Авторизация

Забыли пароль?
Регистрация
220030, г. Минск
ул. Революционная, 5
+375 17 229 35 90
Время работы: 9-18
mail@mchs.gov.by

Поиск по сайту

МЧС > События > Новости

Новости

11.08.2017

Як пазбегнуць надзвычайных сітуацый на ўборцы ("Звязда")

Жніво зараз у самым разгары. Аднак варта не толькі ўбраць, але і зберагчы збожжа. Датычыцца гэта як палёў, так і зернесушыльных комплексаў. Карэспандэнты «Звязды» выехалі ў рэйд разам з супрацоўнікамі Мінскага раённага ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях, каб пабачыць, як жа гэта робіцца.

«На пачатку нулявых знайсці вогнетушыцель у кабіне было цяжка»

Бяскрайнія палі зіхацяць жоўтым колерам. Паблізу вёскі Табары ўбіраюць рапс. Аднак гэтай раніцай 21 камбайн агракамбіната «Ждановічы» пакуль што стаіць на прыколе. Уначы прайшоў даволі моцны дождж, таму механізатары чакаюць, пакуль сонца падсушыць палеткі. І разам з тым аглядаюць сваю тэхніку.

— Першапачаткова ўсе спецыялісты, занятыя на ўборцы ўраджаю, праходзяць інструктаж па тэхніцы бяспекі на прадпрыемстве, — кажа начальнік Мінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзяніс Жылко. Нашы супрацоўнікі штодня наведваюць месцы ўборкі і нагадваюць аб правілах пажарнай бяспекі падчас жніва. Мы звяртаем увагу на тыя часткі камбайна, якія круцяцца і труцца — яны і з'яўляюцца пажаранебяспечнымі. Жняярка забіваецца за некалькі гадзін работы, таму ў камбайне абавязкова павінна быць рыдлёўка для яе ачысткі. Акрамя таго, мы правяраем, каб не падцякалі масла і паліва. І, зразумела, правяраем наяўнасць сродкаў сувязі і вогнетушыцель.

Як толькі звяно камбайнаў выходзіць у поле, там абавязкова пачынае дзяжурыць пажарны аўтамабіль. З усімі вадзіцелямі падтрымліваецца мабільная сувязь. Па рэгламенце, калі механізатар убачыць, што недзе пачаў курыцца дымок, ён павінен выклікаць нашу машыну. Аднак здараюцца няштатныя сітуацыі даволі рэдка.

— Рапс, які мы ўбіраем, адразу стагуецца, а следам збіраецца і салома, — заўважае начальнік аддзела працы і тэхнікі бяспекі агракамбіната «Ждановічы» Дзяніс Лявер. — Пажніўныя астаткі заворваюцца ў гэты ж дзень. Тым самым мы вырашаем адразу некалькі задач. Па-першае, пажніўныя астаткі загарэцца ўжо не могуць. А па-другое, мы атрымліваем дадатковае ўгнаенне. Што да дзяжурстваў пажарных аўтамабіляў, то кіраўніцтва кожнай гаспадаркі само вырашае, ці заказваць ім гэтую паслугу. Мы вырашылі заключыць дагавор найму з Мінскім раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях — нам так і прасцей, і спакайней. Ды і калі методыка ўжо адпрацавана, то людзі ведаюць, што рабіць пры няштатных сітуацыях.

— Усяго ў Мінскім раёне працуюць 23 сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, — працягвае Дзяніс Жылко. — І нават калі з намі дагавор не заключаецца, мы трэніруем механізатараў, як працаваць з бочкамі, і падчас уборачнай перыядычна маніторым абстаноўку. Вось зараз 12 інспектароў размеркаваны па раёне, і да вечара яны мусяць сабраць інфармацыю, якія прадпрыемствы наведалі, якія парушэнні былі і што з іх удалося ліквідаваць. Напрыклад, любы інспектар можа пад'ехаць да бочкі і папрасіць механізатара даць ваду, тым самым ацаніўшы яго веды, і паглядзець, як працуе тэхніка. Калі згадаць сітуацыю, якая была 15 гадоў таму, то арганізацыі сталі куды больш звяртаць увагу на пажарную бяспеку. На пачатку нулявых часцяком было як: жняярка круціцца, камбайн ідзе — ну, значыць, працаваць тэхніка можа. А знайсці вогнетушыцель у кабіне механізатара трэба было яшчэ пастарацца.

Хлебароб Міхаіл Саладуха за рулём камбайна — дваццаты год. Палі і тэхніку ведае цудоўна. І не дзіўна: у яго паслужным спісе — сем выйграных «Дажынак».

— Гадзіна прастою абыходзіцца больш чым у 10 тон збожжа, — кажа камбайнер. — Менавіта таму самай раніцай мы прадзімаем усе механізмы, каб там не засталося ніякай мякіны. Аглядаем рухавік і механізмы да пачатку працы і адразу пасля абеду. Дзякуючы досведу, усе «гарачыя кропкі» ведаеш ужо на памяць.

«Бункер распаліўся так, што ўначы ўсё было відаць без асвятлення»

Затрымліваць на доўгі час у сонечнае надвор'е камбайнераў мы не можам і таму кіруемся да зернесушыльнага комплексу, які знаходзіцца паблізу вёскі Азярцо. Сушылка патрабуе не меншай увагі за камбайны. Прычына простая — унутры адначасова знаходзяцца сотні тон зерня. Нават невялікае адхіленне ад тэхналагічнага працэсу можа прывесці да «завісання» збожжа і, як вынік, — вялікіх праблем.

— Пажар на сушылках ускладняецца тым, што не ўся плошча ўзгарання можа быць лёгкадаступнай, — кажа Дзяніс Жылко. — Тут і вышыня ў дзясяткі метраў, і вялікая колькасць самых разнастайных галерэй і трубаправодаў. Аднойчы даводзілася тушыць полымя на сушылцы ў гаспадарцы. Дык бункер з зернем уначы распаліўся так, што ўсё навокал было відаць без асвятлення!

Сушыльны комплекс абсталяваны сістэмай аўтаматычнага кантролю. Калі недзе ўтворыцца затор і тэмпература пачне расці, то агрэгат адключыцца. Аднак толькі на аўтаматыку супрацоўнікі не спадзяюцца. На стэндзе на сцяне невялікага будынка побач з сушылкай вісіць увесь супрацьпажарны інструмент — рыдлёўка, вогнетушыцель, сякера. А непадалёк стаіць цыстэрна з вадой. Усё гэта надзейна абаронена ад дажджу. І разам з тым размешчана так, каб можна было скарыстацца патрэбнай прыладай не губляючы часу.

— За суткі наша сушылка можа апрацаваць некалькі соцень тон зерня, — кажа начальнік камбікормавага цэха агракамбіната «Ждановічы» Аляксей Навумовіч. — Але для кожнай культуры ўстаноўлена свая аптымальная тэмпература. Яна вельмі моцна ўплывае на хуткасць і вільготнасць. Скажам, пшаніцу можна загрузіць пры тэмпературы ў 100 градусаў, і за адзін праход, які доўжыцца тры гадзіны, сушылка «здыме» 10 працэнтаў вільготнасці. А вось рапс, які з'яўляецца культурай алейнай, мы так моцна нагрэць не можам. У яго «паталок» — 85 градусаў. Самае небяспечнае — адкладанні пылу, якія непазбежна ўтвараюцца падчас работы і перашкаджаюць нармальнаму астыванню. За тэмпературай пастаянна сочыць аператар. Калі яна пачынае расці, то нагрэў тут жа выключаецца, а наш супрацоўнік ідзе вымятаць адходы.

Інспектаванне ўборачнай кампаніі ратаўнікі працягнуць да таго часу, пакуль за межы сушылак не будзе вывезена апошняя тона зерня. Як правіла, гэты час надыходзіць напрыканцы жніўня. Без кантролю не застанецца ніводнае поле.

Чытаць на сайце газеты "Звязда".

Перейти к полному списку » Версия для печати

Правила пожарной безопасности Республики Беларусь 01 – 2014
Правила пожарной безопасности Республики Беларусь 01 – 2014
Размер: 1186.11 Кб Формат: pdf Дата обновления: 29 04 2016
Практическое пособие «Пожарная безопасность организации (предприятия)» для руководителей объектов различного функционального назначения
Размер: 661.94 Кб Формат: pdf Дата обновления: 04 03 2015
Контрольный список вопросов (чек-лист) для использования при проведении проверок субъектов, относящихся к средней и низкой группе риска
Контрольный список вопросов (чек-лист) для использования при проведении проверок субъектов, относящихся к средней и низкой группе риска
Размер: 172.71 Кб Формат: pdf Дата обновления: 22 02 2017
ЧЕК-ЛИСТ ДЛЯ СУБЪЕКТОВ (ЛИЦЕНЗИАТОВ), ОСУЩЕСТВЛЯЮЩИХ ДЕЯТЕЛЬНОСТЬ, СВЯЗАННУЮ С ОСУЩЕСТВЛЕНИЕМ КОНТРОЛЯ РАДИОАКТИВНОГО ЗАГРЯЗНЕНИЯ
Размер: 66.5 Кб Формат: doc Дата обновления: 28 06 2016
ЧЕК-ЛИСТ ДЛЯ ИСПОЛЬЗОВАНИЯ ПРИ ПЛАНИРОВАНИИ (ПРОВЕДЕНИИ) ПРОВЕРОК СУБЪЕКТОВ, ЭКСПЛУАТИРУЮЩИХ УСТРОЙСТВА, ГЕНЕРИРУЮЩИЕ РЕНТГЕНОВСКОЕ ИЗЛУЧЕНИЕ С УСКОРЯЮЩИМ НАПРЯЖЕНИЕМ НИЖЕ 100 кВ
Размер: 125.5 Кб Формат: doc Дата обновления: 18 01 2013
ЧЕК-ЛИСТ ДЛЯ ИСПОЛЬЗОВАНИЯ ПРИ ПЛАНИРОВАНИИ (ПРОВЕДЕНИИ) ПРОВЕРОК СУБЪЕКТОВ, ПРОВОДЯЩИХ РАБОТЫ С ОТКРЫТЫМИ ИСТОЧНИКАМИ ИОНИЗИРУЮЩЕГО ИЗЛУЧЕНИЯ (ИИИ) ПО ТРЕТЬЕМУ КЛАССУ
Размер: 79.5 Кб Формат: doc Дата обновления: 18 01 2013
ЧЕК-ЛИСТ ДЛЯ ИСПОЛЬЗОВАНИЯ ПРИ ПЛАНИРОВАНИИ (ПРОВЕДЕНИИ) ПРОВЕРОК СУБЪЕКТОВ, ЭКСПЛУАТИРУЮЩИХ РАДИОИЗОТОПНЫЕ ПРИБОРЫ, СОДЕРЖАЩИЕ ИСТОЧНИКИ АЛЬФА ИЛИ БЕТА-ИЗЛУЧЕНИЯ С АКТИВНОСТЬЮ НЕ БОЛЕЕ 2000 МБК
Размер: 140.5 Кб Формат: doc Дата обновления: 18 01 2013
Контрольный список- вопросов (чек-листы) в области надзора за промышленной безопасностью
Размер: 0.13 Кб Формат: html Дата обновления: 22 02 2017
Фото дня

Прямые и горячие линии в МЧС
Волонтёр МЧС
Центр безопасности МЧС
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Предложения в ТНПА
Укротители стихий. Архив программ
БДПО
Юный спасатель
БОО
Вместе