image description

МЧС Республики Беларусь

Да Дня ўшанавання ветэранаў ОПНС: Павел Туміловіч і Вячаслав Мішук

873
Да Дня ўшанавання ветэранаў ОПНС: Павел Туміловіч і Вячаслав Мішук
17 красавіка 1918 года быў падпісаны дэкрэт «Аб арганізацыі дзяржаўных мер барацьбы з агнём». Аддаючы даніну павагі традыцыям і ветэранам службы, у тым ліку пажарнай аховы, выратавальнікі 17 красавіка ўшаноўваюць сваіх настаўнікаў.

Сёння гэта і работнікі, якія адслужылі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях, і ў ваенізаванай пажарнай службе, і ў пажарнай ахове. Аб'ядноўвае іх ветэранская арганізацыя «Выратавальнік», якая была створана ў 2002 годзе з мэтай разнастаіць жыццё на пенсіі, перадаць вопыт маладому пакаленню выратавальнікаў, аказаць дапамогу ветэранам і стварыць пераемнасць традыцый братэрства пажарных. Новае пакаленне работнікаў МНС не забывае сваіх настаўнікаў і наведвае ветэранаў не толькі напярэдадні 17 красавіка.  Работнікі ОПЧС, якія выйшлі ў адстаўку, удзельнічаюць у святочных мерапрыемствах да Дня пажарнай службы і Выратавальніка, актыўна сустракаюцца у ветэранскай арганізацыі, прыходзяць у раённыя аддзелы МНС.

Дакрануцца да невядомага

Асноўны цяжар атамнага ўдару прыняла на сябе беларуская зямля. Таму і праз столькі гадоў Чарнобыль болем адгукаецца ў сэрцах многіх людзей, сярод якіх – выратавальнікі, міліцыянеры, заатэхнікі, настаўнікі… 

Выратавальнікі-ліквідатары

Чарнобыльскія “старонкі” ёсць і ў працоўнай біяграфіі супрацоўнікаў пажарнай службы Уздзенскага раёна – Віктара Уладзіміравіча Рыбаковіча, Паўла Вікенцьевіча Туміловіча, Вячаслава Іосіфавіча Мішука. У кожнага з іх ёсць нагрудны знак “Удзельніку ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС”.

“Мясціны прыгожыя, але забруджаныя…”

Пасля заканчэння Львоўскага пажарна-тэхнічнага вучылішча Паўла Туміловіча размеркавалі ў распараджэнне Гомельскага ўпраўлення ўнутраных спраў. Маладога чалавека накіравалі ў Брагінскі раён на пасаду начальніка каравула па ахове гарадскога пасёлка Камарын.

Быў 1987 год.

– Калі прыехаў, убачыў прыгожыя мясціны. Днепр побач, вочы цяжка было адвесці, – расказвае Павел Вікенцьевіч. – Аднак ўсё тут было забруджаным.

Адпрацаваў мужчына там з лістапада 1987 па снежань 1988 года, потым яго перавялі ў Мінскую вобласць.

– Я ніколі і нідзе да гэтага не бачыў, каб на руках валасы падымаліся. И памеры пустазелля здзіўлялі – іх вышыня даходзіла да дахаў дамоў. Я не мог паверыць, што так можа быць, – успамінае суразмоўца. – Напачатку нават страшнавата станавілася. А потым прывык.

Давялося пабачыць, як знікалі вёскі. Расказвае, што раніцай едзеш, дамы яшчэ стаяць, пабудовы розныя. А вечарам вяртаешся па той жа дарозе –толькі жоўты пясок. Такі лёс напаткаў вёскі, што знаходзіліся ў 10-30 кіламетровай зоне адчужэння і адсялення.

У асноўным Павел Туміловіч быў задзейнічаны на тушэнні тарфянікаў. Вось толькі адна гісторыя. Яны працавалі каля вёскі Калыбань. Там непадалёку стаяла вайсковая часць Кіеўскай ваеннай акругі. Хтосьці з афіцэраў папрасіў дапамагчы патушыць тарфяннікі, каб на тэрыторыю часці агонь не пайшоў. Там жа і людзі, і тэхніка. Калі выратавальнікаў запрасілі паесці, то афіцэры расказвалі, што ў часці служылі салдаты сямнаццаці нацыянальнасцей. Аднак салдаты там праз кожны тыдзень змяняліся, бо абпраменьванне сказвалася, колькасць кюры была вялікай.

І марадзёрства ў населеных пунктах было. Нарады міліцыі хадзілі, лавілі іх. Многія тады са страхам глядзелі на пустыя дамы, мехдвары, школы, дзе яшчэ нядаўна бурліла жыццё, і думалі, што ў іх наперадзе…

З многімі саслужыўцамі Павел Туміловіч і цяпер падтрымлівае сувязь.

Дарога ў невядомае

У 1985-1987 гады Вячаслаў Мішук праходзіў службу ў вайсковай часці 5448. У той час яна гэта былаася спецыялізаваная матарызаваная часць міліцыі, якая ажыццяўляла ахову парадку ў Мінску.

– 3 мая 1986 года мы глядзелі фільм у кінатэатры. Паступіў сігнал трывогі. Нас сабралі ў казарме. Патлумачылі, што збіраемся, а куды едзем не сказалі, – расказвае Вячаслаў Іосіфавіч. – Мы сабралі рэчы, не толькі абмундзіраванне, але і цюфякі скруцілі. Ноччу спалі на голых сетках. А раніцай пагрузіліся на машыны “ГАЗ-52” і паехалі. З намі накіравалася і машына, падобная на БТР. Толькі потым стала вядома, што гэта была дазіметрычная машына. Праз 12 гадзін мы дабраліся ў Гомельскую вобласць. На мяжы з вобласцю нам патлумачылі правілы паводзін у забруджанай зоне, як карыстацца цыгарэтамі, што есці. Тады мы і даведаліся, што здарылася ў краіне і куды мы едзем.

Было цёмна. Іх размясцілі ў недабудаваным клубе. Там было шмат смецця. А ваенныя не прывыклі да такога. Яны спачатку навялі парадак і толькі тады ляглі спаць. Спаць давялося ў працівагазах, бо было шмат пылу.

Раніцай прыехаў хтосьці з кіраўніцтва і зрабіў заўвагу: як дапусцілі, што салдаты начавалі ў такіх умовах. Ведалі ж, што яны едуць.

– Размясцілі нас пад Брагінам, у Дубліне. Там і было наша месца дыслакацыі, – гаворыць Вячаслаў Мішук. – Асноўнай нашай задачай было забеспячэнне аховы парадку і недапушчэнне марадзёрства ў адселеных населеных пунктах.

Спачатку салдатам выдалі агульнаахоўныя касцюмы, у якіх хадзілі па вёсках. А дзеці ж там бегалі з голымі ножкамі, гулялі на вуліцы, дыхалі пылам. Вясковыя жыхары пачалі цікавіцца, чаму гэта салдаты так экіпіраваліся. І начальства забаранілі апранаць такія касцюмы, каб не палохаць людзей. А паколькі там шмат пяску, салдатам выдалі рэспіратары. Калі прыйшоў час пакідаць тыя мясціны, гэтыя рэспіратары былі чырвоныя, бо іх ніводнага разу не змянялі.

Вячаславу Мішуку давялося ахоўваць многія населеныя пункты: Верхнія Жары, Ніжнія Жары, Камарын, Тыркі… Усіх жа салдат там было больш як дзвесце чалавек. Яны і зямлянкі рылі, і слупы для вызначэння мяжы зоны адсялення ўстанаўлівалі, і нацягвалі дрот, які часта рваўся, што даводзілася шукаць месцы парыву…

Здаецца, гэта было даўно. Але з памяці гэтыя факты выкрасліць немагчыма.

Читайте также:
Ко Дню чествования ветеранов ОПЧС: Владимир Архипов
Ко Дню чествования ветеранов ОПЧС: Александр Чигер
Ко Дню чествования ветеранов ОПЧС: Сергей Горелов
Ко Дню чествования ветеранов ОПЧС: Петр Грицук

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


Назад
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть

Территориальные управления

Закрыть