image description

МЧС Республики Беларусь

Пажарны аварыйна-выратавальны пост №11 аг.Вялікая Машчаніца Бялыніцкага раёна

1435

У рамках праекта #МНСДапамогапобач мы працягваем знаёміць вас з тымі, хто абараняе нашу краіну і грамадзян ад надзвычайных сітуацый і павышае ўзровень бяспекі ў грамадстве. Сёння мы раскажам пра пажарны аварыйна-выратавальны пост №11 аг. Вялікая Машчаніца Бялыніцкага раёна.

З дня ў дзень людзі, якія звязалі свой жыццёвы і прафесійны лёс з гэтай сферай дзейнасці, аберагаюць нас ад надзвычайных сітуацый і іншых непрыемнасцей.

Разам з начальнікам Бялыніцкага РАНС Віталем Воранавым мы завіталі на пажарныя аварыйна-выратавальныя пасты раёна.

– Здравія жадаю, таварыш падпалкоўнік. За час нясення службы надзвычайных здарэнняў не адбылося! – рапартуе начальнік ПАВП № 11 аграгарадка Вялікая Машчаніца Аляксандр Шут. За гэтым кароткім дакладам стаіць вялікі ўчастак працы, зробленай з самай раніцы. Штодзень асабовы састаў паста праходзіць неабходную падрыхтоўку, правяраецца ўсё неабходнае пажарным тэхнічнае абсталяванне: выратавальнікі павінны быць у поўнай гатоўнасці 24 гадзіны ў суткі, 7 дзён на тыдзень.

– У зону нашага абслугоўвання ўваходзіць амаль увесь Бялыніцкі раён і частка Бярэзінскага, – гаворыць Аляксандр Шут. – Па патрэбе мы падстрахоўваем сваіх калег з пажарнай часці ў Бялынічах, калі яны знаходзяцца на выездзе.

У 2019 годзе ў раёне адбылося 16 пажараў і выратавальнікі з Машчаніцы ўдзельнічалі ў тушэнні ўсіх. А на загаранні сухой травы і смецця ў мінулым годзе выязджалі амаль 50 разоў. Гэта вясна выдалася сухой і ветранай, таму пажарным прыйшлося пазмагацца з вогненнай стыхіяй.

Час ад часу прыходзіцца выязджаць на ДТЗ, бо побач знаходзіцца ажыўленая аўтамабільная дарога “Магілёў-Мінск”. Даводзілася ліквідаваць гнёзды небяспечных насякомых, якія асабліва ўвосень даймаюць жыхароў навакольных вёсак. Дапамагаем убіраць аварыйныя дрэвы, не адмаўляем вяскоўцам у кансультацыях па пажарнай бяспецы і яшчэ шмат чаго іншага. Увогуле, працаваць пажарным у сельскай мясцовасці вельмі адказна: тут ты заўсёды на віду і заўсёды павінен прымаць правільныя рашэнні.

Самы аддалены ПАВП №15 у в.Стараселле знаходзіцца на тэрыторыі жывёлагадоўчага комплексу ААТ “Новая Друць”. Па гэтым адрасе ён “прапісаўся” з 2011 года. Начальнік паста прапаршчык унутранай службы Кірыл Касцоў 17 гадоў служыць у РАНС. За ўзорную службу ён узнагароджаны знакам “Выдатнік пажарнай службы Беларусі”. Кірыл паспявае спраўляцца не толькі са службовымі абавязкамі, але і з творчымі. Ён аўтар усіх графіці па пажарнай бяспецы ва ўстановах адукацыі раёна. Менавіта яго малюнкі знаёмяць маленькіх жыхароў Бялыніччыны з казачнымі героямі, якія навучаюць іх правільным дзеянням пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый.

Разам з начальнікам паста ў змене знаходзіцца малады вадзіцель Віталь Ерашэнка. Ён працуе ў РАНС толькі 7 месяцаў.

– Прыйшоў на працу адразу пасля тэрміновай службы ў арміі, – гаворыць Віталь. – Я служыў у аўтамабільных войсках, і пасля таго, як дэмабілізаваўся, было многа цікавых прапаноў, каб застацца па месцы службы ці нават у Мінску. Але вельмі хацелася дадому. Літаральна праз некалькі дзён пасля службы прыйшоў на працу ў РАНС. У Гомелі прайшоў спецыяльнае навучанне і са снежня прыступіў да выканання непасрэдных працоўных абавязкаў.

– Замацаванню ў РАНС працаўнікоў, і асабліва з ліку моладзі, надаецца вельмі вялікая ўвага, – распавядае начальнік РАНС Віталь Воранаў. – Пры прыёме на працу ўсе новапрыбыўшыя атрымліваюць спецыялізаванае адзенне, абутак. Дапамагаем з жыллём, калі патрэбна. Таксама кіраўніцтвам РАНС падтымліваюцца ўсе спартыўныя і творчыя ініцыятывы, актыўны ўдзел выратавальнікаў у грамадскім жыцці. Ёсць і такая практыка, як настаўніцтва. За кожным маладым работнікам замацоўваецца больш вопытны, які на працягу года ўводзіць яго ў стан спраў, вучыць, дапамагае. Праз год, а то і нават раней становіцца бачна, хто чаго варты. У рэжыме надзвычайнай сітуацыі разважаць няма часу, таму важна выхоўваць у калектыве узаемавыручку і падтрымку.

Цяхцінскі ПАВП № 14 ужо 23 гады ўзначальвае старшы прапаршчык унутранай службы Дзмітрый Баранаў. Ён прыйшоў на працу ў РАНС адразу пасля службы ў арміі. Таксама Дзмітрый уваходзіць у склад аглядальнай камісіі Цяхцінскага сельсавета.

– У зону нашага абслугоўвання ўваходзіць 48 населеных пунктаў, – гаворыць Дзмітрый Баранаў. – Выязджаем на пажары ў вёскі Магілёўскага, Быхаўскага і Клічаўскага раёнаў. Але вялікую ўвагу надаём перш за ўсё прафілактыцы надзвычайных здарэнняў. Вясной мінулага года ў вёсцы Асман-Касаева адзін з жыхароў падпаліў невялікую груду смецця. У выніку ўсхапілася сухая трава, і агонь стаў сур’ёзна пагражаць будынкам. Пажар тушылі 8 разлікаў, і да пабудоў агонь не дабраўся. Яшчэ адзін выпадак – пажар жылога дома, і зноў жа ў Асман-Касаеве. Адбыўся ён з-за няспраўнасці старога халадзільніка. Гаспадыня дома ў той час знаходзілася на лячэнні ў ЦРБ, таму і не пацярпела. А вось яе жыллё згарэла.

Папулярызацыя мужнай прафесіі выратавальнікаў прыносіць свой плён. У 2019 годзе ў раёне адбылося 16 пажараў, а дзесяць гадоў таму іх лік не апускаўся ніжэй за 70. Гэтага зніжэння ўдалося дасягнуць дзякуючы намаганням тых, хто прысвяціў сваё жыццё прафесіі выратавальніка!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


Назад
Министерство
Законодательство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть

Территориальные управления

Закрыть