image description

МЧС Республики Беларусь

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

874

З легендаў i казак былых пакаленняў,
З калосся цяжкога жытоў i пшанiц,
З сузор'яў i сонечных цёплых праменняў,
З грымучага ззяння бурлiвых крынiц.
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
I з гора, i з радасцi, i з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святынi народа, бяссмерця яго, –
Ты выткана, дзiўная родная мова.

М.Танк

Міжнародны дзень роднай мовы абвешчаны ЮНЕСКА, а потым зацверджаны Генеральнай Асамблеяй ААН ў 1999 годзе. Ён падкрэслівае ролю моў у дасягненні мэт у галіне ўстойлівага развіцця, а таксама захаванні моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрымку нацыянальных культур.

Напярэдадні 21 лютага на сайце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях ўвесь тыдзень мы будзем размяшчаць матэрыялы на беларускай мове.

ПАЖАРНЫ ЛІКБЕЗ:

АВТОЛЕСТНИЦА – АЎТАЛЕСВІЦА
БЕЗОПАСНОСТЬ ЖИЗНЕДЕЯТЕЛЬНОСТИ – БЯСПЕКА ЖЫЦЦЯДЗЕЙНАСЦІ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ ПОЖАРНЫЙ НАДЗОР – ДЗЯРЖАЎНЫ ПАЖАРНЫ НАГЛЯД
ДТП – ДТЗ
ЛИКВИДИРОВАТЬ – ЛІКВІДАВАЦЬ
МЧС – МНС
ПОЖАР – ПАЖАР
ПОИСКОВО–СПАСАТЕЛЬНЫЕ РАБОТЫ – ПАШУКОВА–ВЫРАТАВАЛЬНЫЯ РАБОТЫ
ПРОФИЛАКТИЧЕСКАЯ РАБОТА – ПРАФІЛАКТЫЧНАЯ РАБОТА
РУКАВ – РУКАЎ
РУКОВОДИТЕЛЬ ЛИКВИДАЦИИ ЧС – КІРАЎНІК ЛІКВІДАЦЫІ НС
СПАСАТЕЛЬ – РАТАВАЛЬНІК
СРЕДСТВА СПАСЕНИЯ – СРОДКІ ВЫРАТАВАННЯ
ТРЕХХОДОВОЕ РАЗВЕТВЛЕНИЕ – ТРОХХАДОВАЕ РАЗГАЛІНАВАННЕ
ЧРЕЗВЫЧАЙНАЯ СИТУАЦИЯ – НАДЗВЫЧАЙНАЯ СІТУАЦЫЯ

Больш слоў шукайце на нашым сайце і ў Тэлеграм-канале МНС Беларусі. Вучым беларускую мову разам!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


Назад
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть

Территориальные управления

Закрыть