МЧС Республики Беларусь
Пажар у будынку на тэрыторыі ліцейна-механічнага завода ў Салігорску ліквідавалі ратавальнікі
Сёння ў 12-22 ратавальнікам паступіла паведамленне аб узгаранні ў адміністрацыйным будынку на тэрыторыі ліцейна-механічнага завода ў Салігорску.
Падраздзяленні МНС, прыбыўшы на месца, убачылі адкрыты агонь у вокнах трэцяга паверха. Як пазней стала вядома, адбылося загаранне ў кабінеце. Да прыбыцця падраздзяленняў МНС у выніку спрацоўкі пажарнай аўтаматыкі будынак пакінулі каля 150 чалавек. Ніхто не пацярпеў. Прычына інцыдэнту ўстанаўліваецца.
Будь готов
Другие новости
Назад