image description

МЧС Республики Беларусь

Дэлегацыя Цюменскай вобласці наведала Міжнародны цэнтр падрыхтоўкі ратавальнікаў i навуковы палiгон

834

У рамках умацавання міжнароднага супрацоўніцтва і абмену вопытам у галіне пажарнай бяспекі Міжнародны цэнтр падрыхтоўкі ратавальнікаў (IRTcentre) Універсітэта грамадзянскай абароны МНС наведала дэлегацыя з Цюменскай вобласці (Расія). Візіт накіраваны на развіццё партнёрскіх адносін і рэалізацыю сумесных праектаў у сферы бяспекі.


Госці пазнаёміліся з вучэбна-лабараторнай базай і адукацыйнымі праграмамі Цэнтра, а таксама абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва і абмен вопытам.

У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся пытанні павышэння кваліфікацыі спецыялістаў і выкарыстанне апошнiх тэхналогій у галіне папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый. Бакi выказалі зацікаўленасць у правядзенні сумесных адукацыйных трэнінгаў і распрацоўцы сумесных праграм, накіраваных на паляпшэнне падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне бяспекі.


Акрамя таго, расійская дэлегацыя азнаёмілася з магчымасцямі выпрабавальна-даследчага палігона Навукова-даследчага інстытута пажарнай бяспекі і праблем надзвычайных сітуацый. Дэманстрацыю ўзроўню аснашчанасці і маштабы магчымасцей унікальнага палігона прадставіў начальнік палігона Юрый Іўлеў.

IMG_6770.JPG

У пачатку мерапрыемства ен коратка расказаў аб гісторыі развіцця аб'екта, адзначыўшы, што на гэты момант установа праводзіць больш за 2000 выпрабаванняў. Пасля чаго азнаёміў гасцей з магчымасцямі новага ангара, прадэманстраваў выпрабавальныя лабараторыі і расказаў аб парадку правядзення выпрабаванняў рэчываў, матэрыялаў, будаўнічых канструкцый.

Асобнай лакацыяй стала лабараторыя па правядзенні выпрабаванняў сродкаў абароны ратавальнікаў-пажарных, дзе начальнік навукова-даследчага цэнтра ў галіне ліквідацыі надзвычайных сітуацый НДІ ПБіНС Андрэй Старавойтаў прадставіў гасцям выпрабавальныя магчымасці абсталявання.

Асабліва ўразіла ўдзельнікаў дэлегацыі ўстаноўка для вызначэння марозаўстойлівасці, якая дае магчымасць выпрабаваць матэрыял экіпіроўкі на ўстойлівасць да нізкіх тэмператур.

IMG_6743.JPG

– Нарматыўнае значэнне марозаўстойлівасці матэрыялу верха баявога адзення – мінус 40 градусаў на працягу 240 хвілін. Для баявога адзення арктычнага выканання – мінус 50. Пры гэтым трывальныя якасцi матэрыялаў не павінны пагаршацца, — растлумачыў Андрэй Старавойтаў.

Далей гасцям было прадэманстравана комплекснае выпрабаванне экіпіроўкі ратавальніка-пажарнага ў камплекце з усімі сродкамі індывідуальнай абароны (шлем, пальчаткі, абутак) на выпрабавальным стэндзе «ТЭРМАМАНЕКЕН».

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


Назад
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть

Территориальные управления

Закрыть