image description

МЧС Республики Беларусь

Пачаўся конкурс па фарміраванні культуры бяспекі жыццядзейнасці ў дасягненні МУР

436

Адкрыты конкурс "Фарміраванне культуры бяспекі жыццядзейнасці ў дасягненні мэтаў устойлівага развіцця" стартаваў у Універсітэце грамадзянскай абароны МНС. Ён праводзіцца ў рамках рэалізацыі Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2030 годаНацыянальнай стратэгіі па зніжэнні рызыкі ўзнікнення надзвычайных сітуацый у Рэспубліцы Беларусь на 2019–2030 гадыДзяржаўнай праграмы "Адукацыя і моладзевая палітыка" на 2021–2025 гады і накіраваны на прыцягненне ўвагі моладзі да Мэт устойлівага развіцця, а таксама фарміраванне ў навучэнцаў матывацыі да актыўных дзеянняў па іх дасягненні. Палажэнне і заяўка конкурса знаходзяцца тут.

Удзельнікам прадстаіць паспрабаваць свае сілы ў напісанні эсэ, здымцы відэароліка альбо падрыхтоўцы стэндавага даклада. Пры гэтым тэматыка намінацый ахоплівае шырокі дыяпазон напрамкаў ад дэмаграфічнай бяспекі і здаровага ладу жыцця, да абароны навакольнага асяроддзя, бяспекі і жыццяздольнасці сучасных гарадоў, а таксама энергетычнай бяспекі краіны.

Варта адзначыць, што ўпершыню конкурс у Універсітэце грамадзянскай абароны МНС прайшоў у 2020 годзе. Тады ў адрас аргкамітэта прыйшло больш за пяцьдзесят конкурсных работ з трохнаццаці ўстановаў вышэйшай адукацыі Беларусі.


Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


Назад
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть

Территориальные управления

Закрыть