МЧС Республики Беларусь
Дэлегацыя Цюменскай вобласці наведала Мінскае абласное ўпраўленне МНС і Лагойскі раённы аддзел па НС
Дэлегацыя Дэпартамента грамадзянскай абароны і пажарнай бяспекі Цюменскай вобласці ў рамках абмену вопытам і развіцця супрацоўніцтва прыбыла ў Беларусь. Сёння яны наведалi Мінскае абласное ўпраўленне МНС, дзе пазнаёміліся з вопытам выратавальнікаў Міншчыны па тушэнні пажараў у сельскіх населеных пунктах.
Дэлегацыю сустрэлі першы намеснік начальніка установы Віталь Пякурын і начальнік аддзела нагляду і прафілактыкі Дзмітрый Кавалеўскі. У ходзе зносін Віталь Пякурын пазнаёміў гасцей з асаблівасцямі вобласці, адладжанай сістэмай аказання дапамогі ў населеных пунктах у выпадку пажару і іншых надзвычайных сітуацый. Асабліва ён звярнуў увагу на арганізацыю рэагавання ў гарадах і сельскіх населеных пунктах.
Калегі з Цюменскай вобласці таксама распавялі аб асаблівасцях сваёй працы, прывёўшы ў якасці прыкладу сітуацыі, на якія рэагуюць падраздзяленні: у мінулым годзе яны ажыццявілі 748 выездаў на пажары, 229 – на ДТЗ, 101 – на аказанне дапамогі населеным пунктам.
Асаблівая ўвага звярталася на прафілактычную работу: як арганізавана папярэджанне пажараў, навучанне насельніцтва, забеспячэнне бяспекі на аб'ектах.
Абмякоўваючы ліквідацыю прыродных загаранняў, Віталь Пякурын падзяліўся ўспамінамі аб тым, як прымаў удзел у ліквідацыі лясных пажараў у Разанскай вобласці ў 2010 годзе. Калегі з Цюменскай вобласці распавялі пра мінулагодні пажар, калі горад быў цалкам ахоплены вогненным колам. Вецер дасягаў 30-40 м/с.
Таксама выратавальнікі падрабязна абмеркавалі беларускую тэхніку, пачынаючы ад яе манеўранасці, вялікага запасу агнятушачага рэчыва, завяршаючы яе эрганомікай і камфортам для выратавальнікаў.
Учора дэлегацыя наведала Лагойскі раённы аддзел па НС, дзе пазнаемілася з арганізацыяй службы і быту выратавальнікаў Міншчыны.
Будь готов
Другие новости
Назад