image description

МЧС Республики Беларусь

У Жэневе праходзіць 86-я сесія Камітэта па ўнутраным транспарце Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН

1153

З 20 па 23 лютага 2024 года ў г. Жэневе праходзіць 86-я сесія Камітэта па ўнутраным транспарце Еўрапейскай эканамічнай камісіі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Заснаваны ў 1947 годзе Камітэт з'яўляецца унікальным міжурадавым органам у вобласці ўнутранага транспарту і адыгрывае ключавую ролю ў дзейнасці, звязанай з канвенцыямі і пагадненнямі па пытаннях транспарту. Удзел у сесіі бярэ дэлегацыя Рэспублікі Беларусь, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства транспарту і камунікацый. Удзел ад МНС прымае намеснік начальніка ўпраўлення нагляду за бяспекай пры перавозцы небяспечных грузаў Дзяржпрамнагляду Алег Шаверда.

У рамках сесіі пройдзе сегмент высокага ўзроўню па пытаннях палітыкі па агульнай тэме «Прадпрымаючы амбіцыйныя дзеянні ў вобласці клімату - на шляху да дэкарбанізацыі ўнутранага транспарту да 2050 года». Удзел у сесіі прымаюць больш за 200 удзельнікаў з больш як 70 дзяржаў.

Таксама на сесіі плануецца разгледзець и прыняць удзел у абмеркаванні наступных пытанняў:

• шляхі ўмацавання сістэмы рэгулявання ў вобласці ўнутранага транспарту на міжнародным узроўні, у прыватнасці, ў святле стратэгічнай ролі ўнутранага транспарту для садзейнічання рэалізацыі Мэт устойлівага развіцця на перыяд да 2030 года;

• дзейнасць Камітэта па ўнутраным транспарце ЕЭК ААН, накіраваная на рэгуляванне перавозкі небяспечных грузаў;

• ажыццяўленне міжнародных канвенцый і пагадненняў ААН у вобласці ўнутранага транспарту;

• прымяненне інтэлектуальных транспартных сістэм пры перавозцы небяспечных грузаў;

• разгляд і абагульненне матэрыялаў рабочых груп Камітэта па ўнутраным транспарце ЕЭК ААН.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


Назад
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть

Территориальные управления

Закрыть