МЧС Республики Беларусь
У Полацку ратавальнiкi знялі з крыгі пенсіянера
Учора ратавальнікам патэлефанаваў мужчына і сказаў, што на рацэ Заходняя Дзвіна, паблізу маста па вуліцы Юбілейнай у Полацку, на крызе знаходзіцца чалавек.
Высветлілася, што на адлегласці каля 60 метраў ад берага на крызе знаходзіцца мужчына, якому патрэбна дапамога. Катэр ратавальнікаў Таварыства выратавання на водах дабраўся да пенсіянера і даствiў яго на бераг.
Мужчыну 1935 года нараджэння агледзiлi медыкi, шпіталізацыя яму не спатрэбілася.
Будь готов
Другие новости
Назад