image description

МЧС Республики Беларусь

Адбылося пасяджэнне калегіі МНС

1741

Калегіяй прыняты станоўчыя рашэнні аб прадастаўленні ліцэнзій (аднаўленні, унясенні змяненняў у ліцэнзіі) на ажыццяўленне дзейнасці:
сямі арганізацыям у галіне прамысловай бяспекі;
тром арганізацыям у галіне забеспячэння пажарнай бяспекі;
 шасці арганізацыям у галіне выкарыстання атамнай энергіі і крыніц іянізавальнага выпраменьвання.

У сувязі з невыкананнем патрабаванняў заканадаўства адной арганізацыі адмоўлена ў прадастаўленні ліцэнзіі на ажыццяўленне дзейнасці па забеспячэнню пажарнай бяспекі, двум - ( дзвюм) у галіне прамысловай бяспекі. Таксама тром арганізацыям спынена ліцэнзія на ажыццяўленне дзейнасці ў галіне прамысловай бяспекі.

Калегіяй разгледжаны і (адобраны) шэраг праектаў пастаноў МНС:
 "Аб змяненні пастановы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 17 лютага 2023 г. № 9" (прывядзенне рэдакцыі пастановы ў адпаведнасць з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2023 г. № 416 "Аб змене Указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь");
 «Аб прызнанні страціўшай сілу пастановы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 15 верасня 2022 г. № 53» (прызнанне страціўшай сілу Інструкцыі аб парадку ўліку і спісанні з уліку МНС скончаных будаўніцтвам аб'ектаў грамадзянскай абароны, змены іх тыпу і класа, у тым ліку групы );
 "Аб уліку і спісанні з уліку аб'ектаў грамадзянскай абароны, змяненні іх тыпу і класа";
 "Аб змяненні пастановы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2019 г. № 60" (Аб зацвярджэнні норм і правілаў па забеспячэнні ядзернай і радыяцыйнай бяспекі); «Аб змене пастановы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 11 красавіка 2013 г. № 20» «Аб заключэнні кантрактаў».

Нагадаем, што Калегія МНС створана Указам Прэзідэнта ад 19 чэрвеня 2007 г. № 284 для вырашэння найбольш важных пытанняў дзейнасці ведамства. Яе ўзначальвае міністр, у склад таксама ўваходзяць намеснікі міністра, кіраўнікі дэпартаментаў і ключавых падраздзяленняў.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


Назад
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть

Территориальные управления

Закрыть