МЧС Республики Беларусь
Аляксандр Худалееў сустрэўся з працаўнікамi Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння «ЗУБР»
Першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Худалееў у рамках выбарчай кампаніі правёў інструктарска-метадычнае інфармаванне працаўнікоў Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння "ЗУБР".
На мерапрыемстве прысутнічалі кіраўніцтва і работнікі атрада. Аляксандр Худалееў расказаў аб існуючай сітуацыі ў краіне і за мяжой, арганізацыі работы ў перыяд правядзення выбараў, неабходнасці няўхільнага захавання дысцыпліны і законнасці, Кодэксу гонару работнікаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і Правілаў службовай этыкі.
Таксама звярнуў увагу на задачы, пастаўленыя Прэзідэнтам на пашыранай нарадзе з кіруючым складам дзяржаўных органаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі, праведзенай 20 лютага 2024 года.
Будь готов
Другие новости
Назад