МЧС Республики Беларусь
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў, воінаў і ветэранаў Узброеных Сіл з Днём абаронцаў Айчыны
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў, воінаў і ветэранаў Узброеных Сіл з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
"Гэтае свята непарыўна звязана з барацьбой беларусаў за суверэнітэт і незалежнасць, за права жыць свабодна на роднай зямлі, - гаворыцца ў віншаванні. - Найбольш ярка лепшыя рысы нашага народа - мужнасць, стойкасць і гераізм - праявіліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны, калі на абарону вялікай Радзімы ўстаў і стары і малады. Мы беражліва захоўваем памяць аб гэтым подзвігу і ў год 80-годдзя вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў - адмысловыя словы падзякі нашым дарагім ветэранам".
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі ганарацца абаронцамі Айчыны ўсіх пакаленняў, якія заўсёды з гонарам выконвалі свой воінскі абавязак. "Так было і ў далёкім Афганістане, і ў іншых гарачых пунктах планеты", - адзначыў Прэзідэнт.
Прэзідэнт пажадаў усім здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў у служэнні Айчыне.
Будь готов
Другие новости
Назад