image description

МЧС Республики Беларусь

Вадзім Сіняўскі стаў першым у асабістым заліку на чэмпіянаце па стральбе

3593

Традыцыйна ў Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у ціры імя Цімашэнкі прайшоў чэмпіянат па стральбе сярод кіруючага складу сілавых структур на прызы Міністра абароны Беларусі.

Каманды выконвалі стральбу з пнеўматычнага пісталета на 10 метраў, стральбу з малакалібернай вінтоўкі і стральбу з пісталета Макарава на 25 метраў.

Па выніках спаборніцтва ў асабістым заліку першым стаў міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі. У агульнакамандным Міністэрства па надзвычайных сітуацыях стала другім  сярод 19 каманд.

– Асноўная ідэя – гэта прымеркаваць чэмпіянат да Дня абаронцаў Айчыны. І я думаю, гэта атрымалася, гэта нашае свята. І як патрабуе наш Прэзідэнт, Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі, мы павінны быць прыкладам для кожнага мужчыны нашай краіны, таму кожны павінен умець валодаць і карыстацца зброяй. Спадзяюся, што гэтая традыцыя працягне сваё далейшае існаванне і будзе толькі нарошчвацца, – адзначыў міністр абароны Віктар Хрэнін.  

Нагадаем, што ў мінулым годзе Вадзім Сіняўскі таксама быў пераможцам у асабістым заліку.


Будь готов

Другие новости


Назад
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть

Территориальные управления

Закрыть