image description

МЧС Республики Беларусь

Небяспечная прагулка

1292

Учора вечарам выратавальнікам патэлефанавалі усхваляваныя жыхары Магілёва і паведамілі, што па лёдзе на затоцы ракі Днепр гуляюць дзеці. 

На месца неадкладна выехалі супрацоўнікі пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС. У раёне вуліцы Фаціна, бліжэй да аутамабільнага маста, выратавальнікі ўбачылі дзвюх дзяўчынак. Вучаніцы 7 класа адной з гарадскіх школ выбралі для прагулкі менавіта гэтае небяспечнае месца.

Выратавальнікі адвялі дзяцей на бераг і праінструктавалі аб правілах паводзін на зімовым вадаёме і небяспечнасці гульняў на лёдзе.

Штодня нагадвайце дзецям правілы бяспечных паводзін.

Растлумачце дзецям, у чым небяспека лёду.

Нельга:

  • выходзіць на лед, гуляць на лёдзе;
  • правяраць трываласць леду ударам нагі;
  • катацца на каньках.

Вучыць дзяцей катацца на каньках трэба толькі на спецыяльна абсталяваных лёдавых пляцоўках!

Будзьце пракладам для сваіх дзяцей, выконвайце правілы бяспекі перш за ўсё самі!

Будь готов

Другие новости


Назад
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть

Территориальные управления

Закрыть